Чырвоная Шапачка 600-ты раз уратавалася з воўчых зубоў

Чырвоная Шапачка 600-ты раз уратавалася з воўчых зубоў

І гэта варта было адсвяткаваць! Бо немудрагелістая дзіцячая казка паставіла чарговы рэкорд па колькасці паказаў.

Чырвоная Шапачка 600-ты раз уратавалася з воўчых зубоў

Спектакль “Яшчэ раз пра Чырвоную шапачку” (С.Яфрэмаў, В.Коган) быў створаны рэжысёрам Віктарам Клімчуком і мастаком Аляксандрам Сідаравым у 1994 годзе. Варта прызнаць, што за 23 гады ні сама неабачлівая дзяўчынка, ні яе Бабуля, ні Заяц з Ваўком не пастарэлі і не згубілі імпэту. Вядома, дзякуючы непараўнальным артыстам — Ларысе Мартынавай, Аляксандру Маханькову, Алегу Рыхтэру, Наталлі Гайдук, а таксама ўсёй творчай кампаніі чырвонашапкаўцаў.

Чырвоная Шапачка 600-ты раз уратавалася з воўчых зубоў

Пастаноўка застаецца адным з самых запатрабаваных спектакляў выхаднога дня, калі ў “Ляльку” наведваюцца яе наймалодшыя гледачы, такія ж цікаўныя і няўрымслівыя, як галоўная гераіня казкі.

Чырвоная Шапачка 600-ты раз уратавалася з воўчых зубоў

Чырвоная Шапачка 600-ты раз уратавалася з воўчых зубоў