Японская вечарына і ўзнагароджанне

Японская вечарына і ўзнагароджанне

Суботні вечар у “Ляльцы” прайшоў пад знакам Краіны ўзыходзячага сонца. Самураі, гейшы, японская гімнастыка, арыгамі і медытацыя. І нават Марскі цар, здатны здзяйсняць пажаданні і адказваць на пытанні.

Такі пачатак стаўся добрай прэлюдыяй да прыгожай японскай казкі “Жураўліныя пёры” (Дз.Кінасіта). Гэты спектакль вызначаецца эстэтычнай прывабнасцю, непаўторнай атмасфернасцю і самаадданай працай артыстаў.

Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана вядучы майстар сцэны, актрыса Вольга Лазебная. Грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь уручылі артысту вышэйшай катэгорыі Валерыю Зімніцкаму.