“Лялечны квартал” адчыніў свае дзверы


Пачатак фэсту выбухнуў гучна і прыгожа — з драйвовым магілёўскім гуртом Jazz City Band і прыгажунямі з моладзевага тэатра “Колесо”.
А з вокнаў тэатра, вітаючы ды запрашаючы гледачоў, выглядвалі эфектныя казачныя насельнікі кварталу: Джын, прыгажуні розных краін свету, вясёлыя медыкі і проста цікаўныя суседзі.
На пятым годзе свайго існаванне “Лялечны квартал” займеў уласную сімволіку: міні-фантазію на тэму беларускай батлейкі, распрацаваную і выкананую мастаком-канструктарам Дзмітрыем Гаралевічам. Такім чынам кожны з калектываў-удзельнікаў фэсту павязе з сабою напамін пра Беларусь, Віцебск, “Ляльку” і тутэйшых гледачоў.
Ну а ў залу пасля кароткай замалёўкі тэатру ценяў гледачоў паклікаў Анёл — добры ахоўнік “Лялечнага кварталу” і ўсіх яго ўдзельнікаў.