“Брэменскія музыкі” вітаюць гасцей

“Брэменскія музыкі” вітаюць гасцей

Адной з традыцый “Лялечнага квартала” стаў паказ спектакля “Брэменскія музыкі, што нядаўна адзначыў сваё дваццацігоддзе. “Брэменскія музыкі” выходзілі на сцэну больш за 400 разоў. І ніколі не пакідалі яе без працяглых апладысментаў.
Ну а святочную атмасферу ля ўвахода ў тэатр стварылі артысты моладзевага тэатра “Колесо” і чароўная флейтыстка — выкладчык Дзіцячай школы мастацтваў №4 Галіна Перальман.