Пацешны “Церамок” і яго жыхары

Пацешны “Церамок” і яго жыхары
Пастаноўка “Церамок” Татарскага дзяржаўнага тэатра лялек “Экіят” дадала наведнікам “Лялечнага кварталу”  радасці і добрага настрою.
Пацеха вясёлых скамарохаў — народнай артысткі Рэспублікі Татарстан артыстаў Наталіі Ягоравай і заслужаных артыстаў Рэспублікі Татарстан Сяргея Кузняцова і Таццяны Сарокінай — была насычаная танцамі, спевамі і нестандартнымі рашэннямі.
Праца рэжысёра Рафаэля Тагірава і мастака Соф’і Шахноўскай вызначаецца бездакорным мастацкім густам, яркім і дакладным вырашэннем сцэнічнай прасторы. Нягледзячы на тое, што сцэна “Лялькі” значна меншая за тую, што мае ў сваім распараджэнні “Экіят”, сцэнаграфія і праца артыстаў выглядалі арганічна і дасканала.