“Мой Надзейны Сябра – 101” на восеньскіх гастролях

“Мой Надзейны Сябра – 101” на восеньскіх гастролях

Гэтым разам спектакль пра непаслухмяную Дашу і мужных выратавальнікаў пабачылі каля 1 450 навучэнцаў Полацка і Наваполацка. Глядзелі, суперажывалі, апладзіравалі.
Парадавала, што школьнікі выдатна ведаюць тэлефонныя нумары першай неабходнасці.
Расчаравала, што большасць юных жыхароў калыскі беларускай дзяржаўнасці не здагадваюцца пра значэнне слоў “запалкі” і “прас”.
Зрэшты, напэўна, ім проста трэба часцей бываць на спектаклях “Лялькі”…