Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Спектакль “Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў”, створаная паводле твораў Уладзіміра Караткевіча, на VIII Міжнародным фестывалі тэатраў лялек “Белгародская забава” перамог у намінацыі “Лепшае музычнае афармленне спектакля”. Музыку да “Скрыпкі” стварыла таленавіты малады кампазітар Алена Пеле. Гэта не першая і, спадзяемся, не апошняя яе праца з калектывам Беларускага тэатра “Лялька”.

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Акрамя таго, вышэйзгаданая пастаноўка рэжысёра Віктара Клімчука і мастакоў Аляксандра ды Ганны Сідаравых была адзначаная адмысловым дыпломам “За ўвасабленне на сцэне класікі нацыянальнай літаратуры”.

Фестываль запомніўся гасціннасцю калектыву Белгарадскага дзяржаўнага тэатра лялек, пранікнёнай уважлівасцю тамтэйшых гледачоў, а таксама геаграфічнай і мастацкай разнастайнасцю конкурсных спектакляў.
Нагадаем, што па-за межамі конкурсу быў паказаны спектакль Белгарадскага дзяржаўнага тэатра лялек “Грешневая каша”, пастаўлены мастацкім кіраўніком “Лялькі” Віктарам Клімчуком паводле аднайменнага твора маскоўскай пісьменніцы Людмілы Шаўцовай.

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды

Адзін фестываль — дзве ўзнагароды