Выстава “Дзеці вітаюць дзяцей”

Да 9 лістапада ў фае тэатра будзе праходзіць выстава дзіцячых малюнкаў, арганізаваная Беларускім дзіцячым фондам сумесна з нямецкім мастаком-валанцёрам Маціясам Юрке і яго калегамі. На дабрачынных майстар-класах выхаванцы дзіцячага дома і навучэнцы мастацкіх студый г.Віцебска, працуючы акрылавымі фарбамі па дрэве, нібы перадалі свае прывітанні аднагодкам з іншых краін. Лепшыя з прац прымуць удзел  у замежных выставах.

На адкрыцці выставы святочны настрой юных мастакоў падтрымалі падарункі ад “Bell Bimbo” і, вядома, нашы цудоўныя мімы — Марыя Кавалёва і Аляксандр Казлоў.

There is no gallery selected or the gallery was deleted.