Сустракайце Новы год з “Лялькай”

Сустракайце Новы год з "Лялькай"

Як заўсёды, “Лялька” чакае сваіх сяброў, каб сустрэць Новы год разам. Вядома, не кожнаму шанцуе стаць героем спектакля “Казкі навагодняга лесу”. Лісіцу, напрыклад, узяць у казачную гісторыю не захацелі. Але яна знойдзе магчымасць туды патрапіць. Ды такіх спраў наробіць, што Дзеду Марозу і Снягурцы давядзецца паклікаць у казку ўсіх-усіх гледачоў. Бо без іх дапамогі свята не атрымаецца. А яшчэ — патрывожыць тых жыхароў лесу, каму ў навагоднюю ноч належыць салодка спаць.

А потым карагод танцавальна-забаўляльнай праграмы “Дзівосныя прыгоды” павядуць вёрткая Вавёрка і задуменны Смоўж. Вас чакаюць цікавыя гульні, разнастайныя неспадзяванкі і вясёлыя скокі.

Ну а Дзед Мароз і Снягурка тым часам начаравалі сабе новую прыгожую рэзідэнцыю, куды сардэчна запрашаюць хлопчыкаў і дзяўчынак. Асабліва тых, хто ведае на памяць цікавыя вершы.

Набывайце білеты ў касе або праз наш сайт