Дзе расце самы казачны навагодні лес?

Вядома, у “Ляльцы”! Разам з гледачамі тут весела сустракаюць Новы год зайцы, лісы, вожыкі, мядзведзі, вавёркі і нават смаўжы. Так што Дзеду Марозу і Снягурцы не так і лёгка ўсім дагадзіць, усіх залагодзіць ды ў сяброўскі карагод завабіць. Але ў іх усё атрымліваецца. Вядома, з дапамогай кемлівых дзетак і разважлівых дарослых.

А вы набылі квіток на прэм’еру спектакля “Казкі навагодняга лесу” і танцавальна-забаўляльную праграму “Дзівосныя прыгоды”?