У “Ляльцы” пачаліся рэпетыцыі спектакля “Мастак. Вяртанне ў Віцебск”.

Артысты хвалююцца, прымяраюць касцюмы, знаёмяцца з лялькамі і шукаюць зерне роляў.

А 12 лютага з пастановачнай групай сустрэліся краязнаўца Аркадзь Падліпскі і мастацтвазнаўца Аляксандр Лісаў.

Паколькі сустрэча была адкрытай, на яе завіталі многія з тых, каго зацікавіла тэма пастаноўкі.

Што ж гэта будзе за спектакль, жанр якога вызначаны як “рэмінісцэнцыі pro domo sua”? Пажывем — пабачым…