З Днём аховы дзяцей!

Першы дзень лета і школьных канікулаў у тэатры “Лялька”.

З добрым Веліканам (Яўген Гусеў), непаўторным Клоўнам (Аляксей Макарскі) і Феяй-чараўніцай (Наталля Гайдук).

А таксама з навучэнцамі вакальнай студыі Дзіцячай школы мастацтваў №4 г.Віцебска (кіраўнік — Алена Гужава).

Летні рэпертуар распачаўся інтэрактыўным спектаклем “Вясёлы Дарафей”. А наперадзе яшчэ шмат спектакляў, здатных падараваць дзецям і дарослым радасць, натхненне і выдатны настрой.