Дзень бяспекі ў Беларускім тэатры “Лялька”

5 верасня ў 11.00 адбудзецца паказ тэматычнага спектакля “Мой Надзейны Сябра: 101”. На прыкладзе яго галоўнай гераіні дзеці не толькі пазнаёмяцца з наступствамі гульняў з агнём, але і даведаюцца, як трэба правільна дзейнічаць у крытычнай сітуацыі.

Супрацоўнікі аддзелаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падрыхтавалі для гледачоў адмысловую фотазону і шэраг займальных конкурсаў і віктарын на тэму бяспечных паводзінаў.

Нагадваем, што 15 верасня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё 34-га сезону Беларускага тэатра “Лялька”. Каса ўжо працуе, квіткі на верасень можна набываць у ёй альбо праз інтэрнэт https://lialka.by/kvitki/