“Казкі пра казку” на фестывалі ў Мыцішчах.

Беларускі тэатр “Лялька” прыняў удзел у міжнародным фестывалі “Чаепитие в Мытищах”.

На сцэне тэатра “Огниво” быў паказаны спектакль Міхаіла Клімчука “Казкі пра казку” паводле твораў Ганны Сілівончык.

Гісторыі Белых і Навальнічных у выкананні Яўгена Гусева, Ганны Сцепанец, Аляксея Макарскага і Валерыя Зімніцкага спадабаліся і ўдзельнікам фестывалю, і мыцішчанскім гледачам.