Лялечны квартал

"Лялечны квартал" — міжнародны фестываль тэатраў лялек. Штогод праходзіць у ліпені падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", пачынаючы з 2014 года.

У межах "Лялечнага квартала" гледачы і ўдзельнікі маюць магчымасць пабачыць як спектаклі для дзяцей і дарослых на сцэне Беларускага тэатра "Лялька", так і разнастайныя вулічныя пастаноўкі і перфомансы.

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца найцікавейшыя калектывы лялечнікаў з краін блізкага і далёкага замежжа, здатныя спалучаць традыцыі з плённымі пошукамі ў рэчышчы сучаснага мастацтва.

Самыя яскравыя моманты фестывалю