Сустрэча з навучэнцамі гімназіі №8

11 красавіка навучэнцы віцебскай гімназіі №8 пагутарылі са стваральнікамі спектакля «Скарб».

Пастаноўка па матывах казкі Уладзіміра Караткевіча «Чортаў скарб», насычаная метафарамі і асацыяцыямі, узрушыла і настаўнікаў, і вучняў. Адказваць на іх пытанні і распавядаць пра светапоглядную канцэпцыю «Скарба» давялося рэжысёру Віктару Клімчуку і артыстам Юрыю Франкову (Анёл), Сяргею Талкачу (Янка-ды-Жонка), Валерыю Зімніцкаму (Чорт) і Міхасю Клімчуку (Мядзведзь).