Вынікі гадавой працы аддзела дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

25 траўня «Лялька» прымала сваіх сяброў з Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Вынікі гадавой працы падводзіў аддзел дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (загадчык – Таццяна Анатолеўна Калтунова). Цікавыя майстар-класы, баль з удзелам гурта «Паўночная вежа», гульні, сюрпрызы і падарункі прызначаліся самым зацікаўленым і таленавітым навучэнцам гурткоў і студый аддзела. Высока ацаніла работу аддзела дырэктар цэнтра – Наталля Яўгенаўна Бальшакова, якая ўжо не першы раз наведвае мерапрыемствы, што ладзяцца ў нашым тэатры. А мастацкі кіраўнік «Лялькі», Віктар Ігнатавіч Клімчук, узнагародзіў дыпломамі самых актыўных удзельнікаў сумеснага праекту «Творца жыве ў кожным з нас».

Трапяткі і вельмі прыгожы спектакль «Прынцэса і Свінапас» паводле аднайменнай казкі Г.-Х. Андэрсана найлепшым чынам стасаваўся з атмасфераю імпрэзы.