Навіны

14 студзеня артысты Беларускага тэатра «Лялька» Ганна Сцепанец і Юрась Франкоў прэзентавалі парафіянам касцёла Езуса Міласэрнага традыцыйную батлейку «Цар Ірад». Гледачы не паскупіліся на шчырыя апладысменты, а біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і пробашч парафіі ксёндз Павел Кнурэк -- на добрыя словы. 16.01.2018

Увага! 14 студзеня (у нядзелю) адбудзецца паказ спектакля «Ямелева шчасце» замест пастаноўкі «Адважныя браты». Просім прабачэння ў гледачоў за вымушаную замену. 06.01.2018

Падчас спектакля “З Новым годам, добры Гном!” кожны атрымлівае, што трэба. Мышы і Зайцы —чароўныя ялінкі, Гном — навагодні настрой, Дзядуля Мароз — дзясяткі добраахвотных памочнікаў, а гледачы — яскравыя ўражанні ад прыгожай зімовай казкі і натхнёнай працы артыстаў 18.12.2017

У рэпертуары Беларускага тэатра “Лялька” з’явіўся новы спектакль пад назвай “Мой Надзейны Сябра: 101”, створаны пры падтрымцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Няўрымслівае дзіця занятых сваімі справамі бацькоў застаецца дома і… Ну, вядома, пачынае рабіць недазволеныя рэчы 23.11.2017

Дарагія сябры! З 1-га лістапада пачынаецца продаж білетаў на навагоднюю праграму Беларускага тэатра «Лялька». Снягурка просіць Дзеда Мароза прынесці чароўную ялінку 26.10.2017

Віншуем! За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы артыст тэатра» прэміяй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вядучы майстар сцэны Яўген Гусеў. Граматамі Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначаныя мастак па святле Аляксандр Воранаў і вартаўнік Наталля Сіманенка 10.10.2017

Віншуем! Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» адзначаны дыпломам І Кіеўскага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «PUPPET.UP!» за раскрыццё прыгажосці ўсходняй культуры ў спектаклі «Чароўная зброя Кэндзо». Японская казка ў выкананні беларускіх майстроў-лялечнікаў па-сапраўднаму кранула сэрцы ўкраінскіх гледачоў 05.10.2017

Беларускі тэатр “Лялька” распачаў свой трыццаць другі сезон. Гучна і весела 24.09.2017

Увечары 24 верасня сталі вядомыя лепшыя артысты папярэдняга тэатральнага сезону. У намінацыі “Лепшая мужчынская роля” перамог Яўген Гусеў, што стварыў вобраз Пісьменніка ў спектаклі “Фенька” 24.09.2017

Смуткуем з прычыны смерці народнага артыста Расіі, мастацкага кіраўніка Мыцішчынскага гарадскога муніцыпальнага тэатра лялек «Агніва» Станіслава Фёдаравіча Жалезкіна. Станіслаў Фёдаравіч і створаны ім унікальны калектыў заўсёды быў жаданым госцем у Віцебску 18.09.2017

Аб тэатры

Набыццё білетаў анлайн тут

Тэатральна-відовішчная ўстанова «Беларускі тэатр «Лялька». Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь(з 2000 года).

Лялечны тэатр. З першага погляду такое лёгкае, пры больш пільным разглядзе такое складанае мастацтва. Тут перапляліся ў адно і гарманічна суіснуюць музыка і драматычныя сродкі выразнасці, танцавальная пластыка і выяўленчае мастацтва. Як цяжка зразумець гэтую гармонію. Як складана спасцігнуць яе логіку і правілы.

Тэатр лялек у Віцебску нарадзіўся ў 1986 годзе. Даўно гэта ці нядаўна? Нядаўна, бо некалькі стагоддзяў горад жыў без тэатра лялек. Не разумеючы метафарычнай мовы лялечных вобразаў, не ўмеючы спасцігаць адвечныя ісціны, гледзячы на «нежывыя прадметы», раслі дзеці, старэлі дарослыя, змяняліся многія пакаленні горада над Дзвіной. Даўно, бо за гэты час калектыў «Лялькі» пакарыў сваім майстэрствам сэрцы мільёнаў гледачоў, стаў шырокавядомым не толькі на радзіме, але і ў далёкім і блізкім замежжы.

На рахунку «Лялькі» пяць Гран-пры прэстыжных міжнародных фестываляў, дыпломы, граматы, прызы... Сёння тэатр «Лялька» для віцяблян — ледзь не культавае месца, дзе можна глядзець спектаклі некалькі дзён запар. Глядзець і не стамляцца, атрымліваць сапраўдную асалоду ад прапанаванага відовішча. Бо гэты тэатр не статычны. Ён увесь час у пошуку новых формаў. Этапы марыянетачнага і музычнага тэатра «Лялька» ўжо прайшла. Чым будзе далей здзіўляць гледача калектыў? Глыбока псіхалагічнымі спектаклямі, якіх у рэпертуары ўжо нямала, альбо дзіўным сімбіёзам усіх лепшых знаходак у галіне эстэтыкі, што з'явіліся ў багажы лялечнікаў за такія доўгія і такія кароткія гады.

Штодня, акрамя панядзелка, тэатр дорыць свае спектаклі дзецям і дарослым. І ў напружаным чаканні глядзельнай залы нараджаецца вялікі цуд: узвіваецца заслона, ажываюць лялькі і пачынаюць гаварыць з гледачом на простай мове адвечных ісцін. І той, хто вельмі пастараецца зразумець гэту мову, будзе шчодра ўзнагароджаны вялікім багаццем, большым за любыя матэрыяльныя даброты. Багаццем, якое можа падараваць толькі сапраўднае Мастацтва.

Студзень, 2018

З Новым годам, добры Гном! і наваг. пр.

02 аўторак 17:00
03 серада 17:00
04 чацвер 17:00
06 субота 11:00 14:00

Марозка

13 субота 11:00

Адважныя браты

14 нядзеля 11:00

Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам

21 нядзеля 11:00

Умка

27 субота 11:00

Мой Надзейны Сябра: 101

28 нядзеля 11:00