Навіны

Беларускі тэатр “Лялька” распачаў свой трыццаць другі сезон. Гучна і весела 24.09.2017

Увечары 24 верасня сталі вядомыя лепшыя артысты папярэдняга тэатральнага сезону. У намінацыі “Лепшая мужчынская роля” перамог Яўген Гусеў, што стварыў вобраз Пісьменніка ў спектаклі “Фенька” 24.09.2017

Смуткуем з прычыны смерці народнага артыста Расіі, мастацкага кіраўніка Мыцішчынскага гарадскога муніцыпальнага тэатра лялек «Агніва» Станіслава Фёдаравіча Жалезкіна. Станіслаў Фёдаравіч і створаны ім унікальны калектыў заўсёды быў жаданым госцем у Віцебску 18.09.2017

«Лялька» нарадзіла «Феньку» і адпачывае. 29 ліпеня адбыўся папярэдні прагляд спектакля «Фенька», пастаўленага Міхасём Клімчуком 28.07.2017

Квитки на верасень можна набыць тольки праз интернет. Каса пачне празаваць з 29.08. 24.07.2017

А напрыканцы ў “Лялечны квартал” прыйшоў “Бармалей”! У выкананні артыстаў Ровенскага абласнога акадэмічнага тэатра лялек. Спектакль, які прыдумала рэжысёр Марына Назаранка, варта было б рэкамендаваць для прагляду ўсім настаўнікам 17.07.2017

“А ў напеве Бана-Жвірбы чуўся начны прыбой ліп на раздарожжы, спеў верасу пад капытамі баявых коней, песня кахання ў заранцы, шолах азёрных хваль, крык вадзянога бугая ў дрыгве і посвіст ветру ў байніцах разбураных вежаў — усё тое, што ёсць наш край. І абыякавых не было 16.07.2017

15 ліпеня перад вячэрнім спектаклем, гледачоў «Лялькі» віталі і віншавалі самыя юныя і прыгожыя валгаградскія актрысы -- першакурсніцы Валгаградскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў і культуры -- пад кіраўніцтвам Ніны Голубевай і Аляксея Сцяшэнка. 16.07.2017

А добра закрываць сезон падчас «Лялечнага квартала»! Тут табе і сябры-лялечнікі, і грамата ад дырэкцыі фестывалю, і ўдзячныя гледачы. Ужо і накрычаліся, і наспяваліся, і намаршыраваліся падчас спектакля «Вясёлы Дарафей», а ўсё яшчэ пляскаюць 16.07.2017

Асноваю для спектакля Моладзевага анімацыйнага тэатра “ЕСТЬ” (Харкаў, Украіна) стала шматзначная аповесць Чынгіза Айтматава “Белы параход”. Гісторыя кіргізскага хлопчыка-сіраты, які ратуецца ад звыродлівай рэальнасці ў свеце сваіх фантазій, пераплялася з легендай пра Маці-Аленіху, што ўвасабляе духоўную сілу народа 16.07.2017

Гiсторыя будынка

Дом па вуліцы Пушкіна, 2 ў Віцебску ахоўваецца дзяржавай як помнік гiсторыі і культуры горада канца XIX стагоддзя. Ён быў пабудаваны як прыватны жылы дом сядзібнага тыпу ў цэнтры горада на высокім беразе ракі Віцьба. Гэта была так званая Заручаўская частка горада. Заручаўе, а таксама Узгорская частка Віцебска, якая пачыналася на правым беразе Віцьбы, непадалёку ад упадзення яе ў Заходнюю Дзвіну, складалі самы старажытны ўчастак гарадской тэрыторыі.

Будынак узведзены на месцы, дзе першапачаткова знаходзіўся ўмацаваны раён Віцебска — гарадзішча. Тут, на беразе Віцьбы, на высокім узгорку — Замкавай гары, была драўляная царква святога Міхаіла, пабудаваная, як сведчаць некаторыя крыніцы, у Х стагоддзі (згарэла ў пачатку ХVІІ ст.). Там жа, на гарадзішчы, знаходзіўся і княжаскі двор, узведзены князем Альгердам.

Высокі левы бераг Віцьбы быў асабліва нязручны для будаўніцтва ў напрамку да вусця ракі. Таму доўгі час пасля разбурэння старажытных умацаванняў значнай забудовы тут не было. Выключэннем можна лічыць двухпавярховы будынак дваранскага сходу, непадалеку ад упадзення Віцьбы ў Заходнюю Дзвіну. У 1882 годзе пачынаецца будоўля Віцебскага акружнога суда на Саборнай плошчы. Будынак узводзіўся на месцы знесеных старых пабудоў, i бакавы яго фасад арыентуецца на Віцьбу. Пры тым, каб удала размясціць новае збудаванне, Замкавая гара часткова была скапана. Рэканструкцыя пляцоўкі акружнога суда, напэўна, дала штуршок для далейшага працягу лініі забудовы па беразе ракі. Стылістычныя асаблівасці будынкаў акруговага суда, мужчынскай гiмназіi i дому дваранскага сходу, якія знаходзіліся непадалёку, прадыктавалі архітэктару прасторава-планіровачнае рашэнне, уласцівае для позняга класіцызму. Жылы дом арганічна ўваходзіць у адзіны комплекс з імі, што якраз уласціва для стылю класіцызму.

Сіметрычная кампазіцыя галоўнага i двух бакавых карпусоў падкрэслена выразнасцю цэнтральнага рызаліта з парталам галоўнага ўвахода, вырашанага згодна строгім патрабаванням касіцызму. Адступаючы на невялікую адлегласць ад сцен, калоны падтрымліваюць антаблемент, перакінуты з калон на сцяну. На сценах па баках калон размешчаны пілястры, апрацоўка якix цалкам падобна апрацоўцы калон. Пілястры як бы працягваюць антаблемент. Завяршае афармленне партала карункавая рашотка балкона другога паверха, для якога антаблемент служыць надзейным аснаваннем.

Усе тры рызаліты будынку завершаны трохвугольнымі франтонамі. Стромкія пілястры, падзяляючы вокны другога паверха цэнтральнага рызаліта, асабліва ўпрыгожваюць будынак i разам з парталам надаюць ямупарадны, урачысты выгляд.

Гэты строгі, прыгожы і гарманічны будынак напачатку ХХ стагоддзя меркавалася выкарыстоўваць для Камерцыйнай вучэльні. Аднак пачалася першая сусветная вайна і ў ім размясцілі шпіталь для параненых. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Савет рабочых i салдацкіх дэпутатаў, адбылася 1-я ў Віцебску канферэнцыя бальшавікоў.

Потым тут дзейнічаў Яўрэйскі педтэхнікум, пасля ліквідацыі якога, у 1937 годзе будынак перадалі Віцебскаму педінстытуту. А пасля Вялікай Айчыннай вайны гэты будынак заняў гарадскі партыйны камітэт.

У 1991 годзе, калі была ўтворана незалежная Рэспубліка Беларусь, пасля ажыўленых спрэчак на розных узроўнях улады, сюды перабраўся Беларускі тэатр «Лялька».

Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка

Я.Баршчэўскi, для дарослых 1:15

У аснове спектакля адзін з сюжэтаў кнігі «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях» класіка беларускай літаратуры XIX стагоддзя Яна Баршчэўскага.

Для гледача яго разыгрываюць навучэнцы Полацкага езуіцкага калегіума, элітнай навучальнай установы, дзе ў свой час вучыўся сам пісьменнік.

Па правілах езуіцкага тэатра ў прадстаўленні ўдзельнічаюць выключна мужчыны. Выконваючы ролі, яны ўносяць у дыдактычны сюжэт легенды тонкія, цікавыя жарты. А павучальны змест і трагічны фінал п’есы, прапушчаныя праз прызму гумару, набываюць незвычайную лёгкасць.