Навіны

Дарагія сябры! З 1-га лістапада пачынаецца продаж білетаў на навагоднюю праграму Беларускага тэатра «Лялька». Снягурка просіць Дзеда Мароза прынесці чароўную ялінку 26.10.2017

Віншуем! За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы артыст тэатра» прэміяй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вядучы майстар сцэны Яўген Гусеў. Граматамі Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначаныя мастак па святле Аляксандр Воранаў і вартаўнік Наталля Сіманенка 10.10.2017

Віншуем! Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» адзначаны дыпломам І Кіеўскага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «PUPPET.UP!» за раскрыццё прыгажосці ўсходняй культуры ў спектаклі «Чароўная зброя Кэндзо». Японская казка ў выкананні беларускіх майстроў-лялечнікаў па-сапраўднаму кранула сэрцы ўкраінскіх гледачоў 05.10.2017

Беларускі тэатр “Лялька” распачаў свой трыццаць другі сезон. Гучна і весела 24.09.2017

Увечары 24 верасня сталі вядомыя лепшыя артысты папярэдняга тэатральнага сезону. У намінацыі “Лепшая мужчынская роля” перамог Яўген Гусеў, што стварыў вобраз Пісьменніка ў спектаклі “Фенька” 24.09.2017

Смуткуем з прычыны смерці народнага артыста Расіі, мастацкага кіраўніка Мыцішчынскага гарадскога муніцыпальнага тэатра лялек «Агніва» Станіслава Фёдаравіча Жалезкіна. Станіслаў Фёдаравіч і створаны ім унікальны калектыў заўсёды быў жаданым госцем у Віцебску 18.09.2017

«Лялька» нарадзіла «Феньку» і адпачывае. 29 ліпеня адбыўся папярэдні прагляд спектакля «Фенька», пастаўленага Міхасём Клімчуком 28.07.2017

Квитки на верасень можна набыць тольки праз интернет. Каса пачне празаваць з 29.08. 24.07.2017

А напрыканцы ў “Лялечны квартал” прыйшоў “Бармалей”! У выкананні артыстаў Ровенскага абласнога акадэмічнага тэатра лялек. Спектакль, які прыдумала рэжысёр Марына Назаранка, варта было б рэкамендаваць для прагляду ўсім настаўнікам 17.07.2017

“А ў напеве Бана-Жвірбы чуўся начны прыбой ліп на раздарожжы, спеў верасу пад капытамі баявых коней, песня кахання ў заранцы, шолах азёрных хваль, крык вадзянога бугая ў дрыгве і посвіст ветру ў байніцах разбураных вежаў — усё тое, што ёсць наш край. І абыякавых не было 16.07.2017

Афіцыйная інфармацыя

Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Тэатральна-відовішчнай установе «Беларускі тэатр» Лялька "

  • Дырэктар Грыгор'еў Аляксандр Васільевіч — 1 серада месяца з 8:00 да 12:00, тэл. 66-02-39, 2-гі паверх, кабінет №2.

У перыяд адсутнасці дырэктара тэатра прыём ажыццяўляе

  • Мастацкі кіраўнік Клімчук Віктар Ігнатавіч — 1 серада месяца з 8:00 да 12:00, тэл. 66-02-39, 2-гі паверх, кабінет №3.

Папярэдні запіс на прыём па асабістых пытаннях ажыццяўляецца па тэл. 66-32-31. Адказны за правядзенне запісу на асабісты прыём сакратар Мельнікава Аксана Аляксандраўна. Папярэдні запіс на чарговую дату асабістага прыёму заканчваецца за 3 працоўныя дні да даты названага асабістага прыёму.

У перыяд адсутнасці Мельнікавай О.А. запіс на асабісты прыём ажыццяўляе вядучы эканаміст Карнілава Алена Пятроўна па тэлефоне 66-20-95.

Тэлефоны «Гарачай лініі» ТВУ «Беларускі тэатр» Лялька "

Па пытаннях бягучага рэпертуару тэатра, наяўнасці ў продажы квіткоў на спектаклі, правядзення мерапрыемстваў

  • Аўторак — субота з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.
  • нядзелю з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 15:00.

Адказны — намеснік дырэктара па гледачу Андрэева ​​Марыя Алегаўна. У перыяд адсутнасці Андрэевай М.А. адказны начальнік аддзела маркетынгу Пушкіна Анастасія Сяргееўна.

Па пытаннях працаўладкавання, атрымання даведак аб перыядзе работы, аб памеры заработнай платы

  • Панядзелак — пятніца з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.

Адказны — інспектар па кадрах Мельнікава Аксана Аляксандраўна. У перыяд адсутнасці Мельнікавай О.А. адказны Карнілава Алена Пятроўна.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце намесніка дырэктара тэатра, 1-шы паверх, кабінет №18.

Адказны за вядзенне і захаванне кнігі заўваг і прапаноў — намеснік дыректора па гледачу Андрэева Марыя Алегаўна (тэл. 62-50-50). Пісьмовыя звароты грамадзяне могуць пакінуць у кнізе заўваг і прапаноў у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу з 9:00 да 17:00. У суботу і нядзелю — з 9:00 да 14:00. Таксама ўсе заўвагі і прапановы можна высылаць па адрасе info@lialka.vitebsk.net.

Структура галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама

  • Начальнік галоўнага ўпраўлення Ягораў Генадзь Міхайлавіч, тэл. 42-58-28.
  • Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Аленская Ларыса Канстанцінаўна, тэл. 47-40-43.
  • Начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення Баркевіч Галіна Фёдараўна, тэл. 42-54-33.

Асцярожна, Соня!

А.Усачоў, для дзяцей ад 3 год 0:50

Гэтая гісторыя пра маленькае шчанятка Соню. Соня вельмі разумная і паслухмяная. Аднойчы яе гаспадар Іван Іванавіч сышоў на працу, а Соню пакінуў у хаце за гаспадыню. Вось тут і пачаліся сапраўдныя прыгоды. Соні ўсё цікава: чаму кактус калючы, які ток жыве ў разетцы, чаму ў кране няма рыбак, калі вада цячэ з ракі? Хто ведае, куды б Соню прывяла цікаўнасць, калі бы ў зале не было дзяцей. Менавіта яны — галоўныя памагатыя Івана Іванавіча — перасцерагаюць Соню і вучаць яе правілам бяспечных паводзін.