Навіны

14 студзеня артысты Беларускага тэатра «Лялька» Ганна Сцепанец і Юрась Франкоў прэзентавалі парафіянам касцёла Езуса Міласэрнага традыцыйную батлейку «Цар Ірад». Гледачы не паскупіліся на шчырыя апладысменты, а біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і пробашч парафіі ксёндз Павел Кнурэк -- на добрыя словы. 16.01.2018

Увага! 14 студзеня (у нядзелю) адбудзецца паказ спектакля «Ямелева шчасце» замест пастаноўкі «Адважныя браты». Просім прабачэння ў гледачоў за вымушаную замену. 06.01.2018

Падчас спектакля “З Новым годам, добры Гном!” кожны атрымлівае, што трэба. Мышы і Зайцы —чароўныя ялінкі, Гном — навагодні настрой, Дзядуля Мароз — дзясяткі добраахвотных памочнікаў, а гледачы — яскравыя ўражанні ад прыгожай зімовай казкі і натхнёнай працы артыстаў 18.12.2017

У рэпертуары Беларускага тэатра “Лялька” з’явіўся новы спектакль пад назвай “Мой Надзейны Сябра: 101”, створаны пры падтрымцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Няўрымслівае дзіця занятых сваімі справамі бацькоў застаецца дома і… Ну, вядома, пачынае рабіць недазволеныя рэчы 23.11.2017

Дарагія сябры! З 1-га лістапада пачынаецца продаж білетаў на навагоднюю праграму Беларускага тэатра «Лялька». Снягурка просіць Дзеда Мароза прынесці чароўную ялінку 26.10.2017

Віншуем! За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы артыст тэатра» прэміяй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вядучы майстар сцэны Яўген Гусеў. Граматамі Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначаныя мастак па святле Аляксандр Воранаў і вартаўнік Наталля Сіманенка 10.10.2017

Віншуем! Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» адзначаны дыпломам І Кіеўскага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «PUPPET.UP!» за раскрыццё прыгажосці ўсходняй культуры ў спектаклі «Чароўная зброя Кэндзо». Японская казка ў выкананні беларускіх майстроў-лялечнікаў па-сапраўднаму кранула сэрцы ўкраінскіх гледачоў 05.10.2017

Беларускі тэатр “Лялька” распачаў свой трыццаць другі сезон. Гучна і весела 24.09.2017

Увечары 24 верасня сталі вядомыя лепшыя артысты папярэдняга тэатральнага сезону. У намінацыі “Лепшая мужчынская роля” перамог Яўген Гусеў, што стварыў вобраз Пісьменніка ў спектаклі “Фенька” 24.09.2017

Смуткуем з прычыны смерці народнага артыста Расіі, мастацкага кіраўніка Мыцішчынскага гарадскога муніцыпальнага тэатра лялек «Агніва» Станіслава Фёдаравіча Жалезкіна. Станіслаў Фёдаравіч і створаны ім унікальны калектыў заўсёды быў жаданым госцем у Віцебску 18.09.2017

Вiктар Клiмчук. Эсэ.

Ці ведаеце вы, што у нашым горадзе ёсць свой Карабас-Барабас? Безумоўна, аб прысутнасць стваральніка i натхніцеля тэатра лялек здагадацца няцяжка. Аднак нямногія ведаюць, што з'явіўся «Карабас» у Віцебску ў верасні 1985-га. Мастацкі кіраўнік «дарослага» тэатра імя Я.Коласа Валеры Мазынскі ды дырэктар Геральд Асвяцінскі надумалі распачаць выхаванне будучага «драмаўскага» гледача ледзь не з пялюшак, стварыўшы пры тэатры лялечную трупу. І гэта ўжо потым, праз 5 год, адчуўшы уласную сілу i добра-такі акрыяўшы пад апекай акадэмічнага тэатра, лялечнікі выявілі характар i аддзяліліся, пакінуўшы імянітых бацькоў. А ў 85-м Віцебск меў толькі аднаго рупліўца на ніве старажытнага мастацтва тэатра лялек — Віктара Клімчука. Малавядомага яшчэ рэжысёра мала хто успрымаў усур'ёз. 3 вышыні свайго вопыту глядзелі на яго артысты драмы.

Мабыць, з-за таго, што Віцебск занадта доўга не ведаў, што такое прафесійны лялечны тэатр.

Гэта «непрыманне» малазразумелай дылетанту эстэтыкі адчуваецца i зараз. Ужо шырокавядомы ў горадзе, краіне i за межамі Віктар Клімчук з трывогай разважае, цi прымуць дарослыя гледачы ў тэатры лялек спектаклі, пастаўленыя выключна для ix. А напачатку такія думкі рэжысёра не турбавалі. Найвялікшай праблемай для Віктара Клімчука было дастукацца да сэрцаў маленькіх гледачоў. I гэта атрымалася як нельга лепш. Сёння для дзяцей «Ляль­ка» — ледзь не культавая ўстанова, куды можна хадзіць  хоць  кожны дзень, спектаклі ў якой можна глядзець па некалькі разоў. I як не надакучыць? Не надакучае таму, што рэжысёр Віктар Клімчук зразумеў адзін сакрэт, якім дзеліцца з задавальннем: тэатр для дзяцей павінен мяняцца увесь час. I справа не у тым, што звыклая эстэтыка прыядаецца маленькаму гледачу. Статычнасць, нязменнасць, на думку Клімчука, шкодзяць i самому творчаму калектыву. Этапы марыянетачнага i музычнага тэатра «Лялька» ўжo мінула. Чым здзівіць Клімчук далей? Глыбока псіхалагічнымі спектаклямі, якіх у рэпертуары ўжо нямала, альбо дзіўным сімбіёзам ycix лепшых знаходак у галіне эстэтыкі, што з'явіліся ў багажы рэжысёра за такія доугія, ці, можа, такія кароткія гады?

Часта Клімчук узгадвае, як набіраў у трупу cвaix першых артыстаў. Толькі двое з ix мелі спецыяльную, лялечную, адукацыю. 3 астатніх ён сваімі рукамі «ляпіў» лялечнікаў, за матэрыял узяўшы выпускнікоў вучылішча мастацтваў. I вылепіў, стварыў. Зараз такой трупай, як у Віцебску, мог бы ганарыцца любы тэатр. Нельга не зайздросціць запалу, весялосці, працаздольнасці артыстаў «Лялькі», той вялікай станоўчай энергіі, якую выпраменьвае ўвесь калектыў.

Ямелева шчасце

Л.Тарахоўская, для дзяцей ад 4 год 1:15

У гэтай пастаноўцы арганічна перапляліся сюжэты чатырох рускіх народных казак: ”Ямеля”, “Па шчупаковаму казанню”, “Царэўна Несмяяна”, “Танцавальны гармонік”. Спектакль насычаны трапнымі жартамі, ухваляе такія якасці, як дабрыня, чалавечнасць, кемлівасць.

Аднойчы звычайнаму сялянскаму хлопцу Ямелі вельмі пашчасціла: шчупак адкрыў яму, узамен за выратаванае жыццё, чароўныя словы, з дапамогай якіх любое жаданне Ямелі ажыццяўлялася. Ці можа такі падарунак лёсу зрабіць шчаслівым чалавека, уладкаваць яго жыццё і жыццё яго блізкіх? А дапамагчы супрацьстаяць сіле ўладароў гэтага свету? Знайсці сяброў і каханую? На ўсе гэтыя пытанні гледачы пашукаюць адказ разам з артыстамі.