Навіны

14 студзеня артысты Беларускага тэатра «Лялька» Ганна Сцепанец і Юрась Франкоў прэзентавалі парафіянам касцёла Езуса Міласэрнага традыцыйную батлейку «Цар Ірад». Гледачы не паскупіліся на шчырыя апладысменты, а біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і пробашч парафіі ксёндз Павел Кнурэк -- на добрыя словы. 16.01.2018

Увага! 14 студзеня (у нядзелю) адбудзецца паказ спектакля «Ямелева шчасце» замест пастаноўкі «Адважныя браты». Просім прабачэння ў гледачоў за вымушаную замену. 06.01.2018

Падчас спектакля “З Новым годам, добры Гном!” кожны атрымлівае, што трэба. Мышы і Зайцы —чароўныя ялінкі, Гном — навагодні настрой, Дзядуля Мароз — дзясяткі добраахвотных памочнікаў, а гледачы — яскравыя ўражанні ад прыгожай зімовай казкі і натхнёнай працы артыстаў 18.12.2017

У рэпертуары Беларускага тэатра “Лялька” з’явіўся новы спектакль пад назвай “Мой Надзейны Сябра: 101”, створаны пры падтрымцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Няўрымслівае дзіця занятых сваімі справамі бацькоў застаецца дома і… Ну, вядома, пачынае рабіць недазволеныя рэчы 23.11.2017

Дарагія сябры! З 1-га лістапада пачынаецца продаж білетаў на навагоднюю праграму Беларускага тэатра «Лялька». Снягурка просіць Дзеда Мароза прынесці чароўную ялінку 26.10.2017

Віншуем! За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы артыст тэатра» прэміяй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вядучы майстар сцэны Яўген Гусеў. Граматамі Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначаныя мастак па святле Аляксандр Воранаў і вартаўнік Наталля Сіманенка 10.10.2017

Віншуем! Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» адзначаны дыпломам І Кіеўскага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «PUPPET.UP!» за раскрыццё прыгажосці ўсходняй культуры ў спектаклі «Чароўная зброя Кэндзо». Японская казка ў выкананні беларускіх майстроў-лялечнікаў па-сапраўднаму кранула сэрцы ўкраінскіх гледачоў 05.10.2017

Беларускі тэатр “Лялька” распачаў свой трыццаць другі сезон. Гучна і весела 24.09.2017

Увечары 24 верасня сталі вядомыя лепшыя артысты папярэдняга тэатральнага сезону. У намінацыі “Лепшая мужчынская роля” перамог Яўген Гусеў, што стварыў вобраз Пісьменніка ў спектаклі “Фенька” 24.09.2017

Смуткуем з прычыны смерці народнага артыста Расіі, мастацкага кіраўніка Мыцішчынскага гарадскога муніцыпальнага тэатра лялек «Агніва» Станіслава Фёдаравіча Жалезкіна. Станіслаў Фёдаравіч і створаны ім унікальны калектыў заўсёды быў жаданым госцем у Віцебску 18.09.2017

Iнфармацыя для гледачоў

Паважаныя гледачы!

Давайце разам захоўваць правілы наведвання тэатра:

  1. Калі вы набываеце квіток, звярніце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні спектакляў. Наведванне спектакляў Беларускага тэатра “Лялька” рэкамендавана для дзяцей ад 3-х гадоў.
  2. Білет на спектакль набываецца на аднаго гледача, незалежна ад узросту.
  3. На спектакль неабходна прыходзіць своечасова. Уваход у глядзельную залу пасля трэцяга званка дазваляецца толькі са згоды адміністратара тэатра.
  4. Пры ўваходзе ў глядзельную залу неабходна адключыць мабільную сувязь. Тэлефонны званок перашкаджае прагляду спектакля і працы артыстаў.
  5. Фота і відэаздымкі ў глядзельнай зале забаронены.

Звярніце ўвагу на рэкамендацыі спецыялістаў па ўзроставых абмежаваннях на наведванне спектакляў!

На думку многіх тэатральны дзеячаў, тэатр лялек – гэта асаблівая мова выражэння слоў і эмоцый, і зусім маленькія дзеці яшчэ не здольныя ўсё гэта ўспрыняць і зразумець правільна. Атмасфера, танальнасць спектакля мае на ўвазе пэўную ўзроставую катэгорыю. І нават калі дзіця спакойна паводзіць сябе на спектаклі, няма ўпэўненасці ў наступствах. Вы можаце назаўсёды адбіць жаданне дзіцяці наведваць тэатр, і спазнаваць тэатральнае мастацтва ў цэлым.

На думку медыцынскіх работнікаў, дзіця 2 гадоў не павінна атрымліваць эмацыйную нагрузку больш за 10-15 хвілін, інакш, у далейшым, гэта можа прывесці да сур'ёзных праблем з нярвовай сістэмай, зніжэння засваення матэрыялу ў школе і г.д. Спектакль, які не адпавядае узроставым крытэрыям вашага дзіцяці, можа нанесці яму псіхалагічную траўму!

На думку псіхолагаў, галоўны крытэрый, паводле якога маленькае дзіця дзеліць навакольныя прадметы на жывыя і нежывыя, – здольнасць да руху. Дарослы можа растлумачыць дзіцяці, што гэта не так, прыводзіць прыклады, пераконваць, але гэта не дапаможа. Унутры дзіцяці яшчэ не сфармаваны той “орган”, які здольны пачуць рацыянальныя аргументацыі. Лялька лялечнага тэатра – нежывая матэрыя. Але гэтая матэрыя рухаецца. Узмахвае ручкамі, нахіляе галоўку, падае, абдымаецца, штурхаецца – гэта значыць паводзіць сябе як жывая істота. Яна і ёсць жывая для дзіцяці. І ўсе падзеі, якія адбываюцца на сцэне, будуць мець для яго статус рэальнасці. Таму дзіцяці не адпаведнай узроставай катэгорыі катэгарычна нельга паказваць “страшныя гісторыі”, паколькі дзіця можа спалохацца па-сапраўднаму.

Таму наведванне спектакляў Беларускага тэатра “Лялька” рэкамендавана для дзяцей ад 3-х гадоў. Пераканаўча просім Вас не наведваць спектаклі з дзецьмі малодшага ўзросту!

Хочацца, каб вы зразумелі пазіцыю нашага тэатра: “З любоўю да дзяцей»! І ў імя дзяцей мы просім вас прыслухацца да спецыялістаў. Наведванне тэатра лялек – гэта свята не толькі для вас і вашага дзіцяці, але і прыемнае мерапрыемства для іншых бацькоў і іх дзяцей, так што будзьце ўважлівымі і ветлівымі да іншых гледачоў. Хай ўражанні ад наведвання тэатра і пабачанага спектакля застануцца самымі добрымі, душэўнымі, радаснымі і незабыўнымі!

Будзем рады новай сустрэчы,
адміністрацыя Беларускага тэатра “Лялька”

Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў

У.Караткевіч, для дарослых 0:50

Спектакль-фантазія перанясе гледача ў далёкія часы – часы Сярэднявечча на Беларусі. Тады, калі кнігі былі забароненыя, калі не было вольнасці, калі адзінай зброяй была музыка, а выратавальнікамі – вандроўныя песняры…

Лепшым з такіх музыкаў, які насіў у сваім сэрцы любоў да роднай зямлі і нагадваў людзям аб забытай свабодзе, гонары і радасці, быў скрыпач Алесь Бан-Жвірба. Пашкадаваўшы самаадданае Каханне бескарыслівых Янука і Марты, што ажаніліся, нягледзячы на пагрозу помсты закаханага ў Марту жорсткага Магната, Бан-Жвірба зрабіў немагчымае і выратаваў маладых.

“Калі ты не складзеш такой песні ў гонар Радзімы і волі – шэлег табе цана” нагадвае нам Уладзімір Караткевіч вуснамі Бана-Жвірбы аб сапраўдным прызначэнні не толькі творцы, але і кожнага чалавека.