Навіны

Дарагія сябры! З 1-га лістапада пачынаецца продаж білетаў на навагоднюю праграму Беларускага тэатра «Лялька». Снягурка просіць Дзеда Мароза прынесці чароўную ялінку 26.10.2017

Віншуем! За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы артыст тэатра» прэміяй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вядучы майстар сцэны Яўген Гусеў. Граматамі Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначаныя мастак па святле Аляксандр Воранаў і вартаўнік Наталля Сіманенка 10.10.2017

Віншуем! Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» адзначаны дыпломам І Кіеўскага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «PUPPET.UP!» за раскрыццё прыгажосці ўсходняй культуры ў спектаклі «Чароўная зброя Кэндзо». Японская казка ў выкананні беларускіх майстроў-лялечнікаў па-сапраўднаму кранула сэрцы ўкраінскіх гледачоў 05.10.2017

Беларускі тэатр “Лялька” распачаў свой трыццаць другі сезон. Гучна і весела 24.09.2017

Увечары 24 верасня сталі вядомыя лепшыя артысты папярэдняга тэатральнага сезону. У намінацыі “Лепшая мужчынская роля” перамог Яўген Гусеў, што стварыў вобраз Пісьменніка ў спектаклі “Фенька” 24.09.2017

Смуткуем з прычыны смерці народнага артыста Расіі, мастацкага кіраўніка Мыцішчынскага гарадскога муніцыпальнага тэатра лялек «Агніва» Станіслава Фёдаравіча Жалезкіна. Станіслаў Фёдаравіч і створаны ім унікальны калектыў заўсёды быў жаданым госцем у Віцебску 18.09.2017

«Лялька» нарадзіла «Феньку» і адпачывае. 29 ліпеня адбыўся папярэдні прагляд спектакля «Фенька», пастаўленага Міхасём Клімчуком 28.07.2017

Квитки на верасень можна набыць тольки праз интернет. Каса пачне празаваць з 29.08. 24.07.2017

А напрыканцы ў “Лялечны квартал” прыйшоў “Бармалей”! У выкананні артыстаў Ровенскага абласнога акадэмічнага тэатра лялек. Спектакль, які прыдумала рэжысёр Марына Назаранка, варта было б рэкамендаваць для прагляду ўсім настаўнікам 17.07.2017

“А ў напеве Бана-Жвірбы чуўся начны прыбой ліп на раздарожжы, спеў верасу пад капытамі баявых коней, песня кахання ў заранцы, шолах азёрных хваль, крык вадзянога бугая ў дрыгве і посвіст ветру ў байніцах разбураных вежаў — усё тое, што ёсць наш край. І абыякавых не было 16.07.2017

Гiсторыя тэатра

Беларускі тэатр «Лялька» адкрыты ў 1985 годзе як лялечная трупа пры Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

20 красавіка 1986 года адбылася першая прэм'ера калектыва — спек­такль «Дзед і Жораў» В.Вольскага. Гэты дзень традыцыйна святкуецца як Дзень нараджэння «Беларускага тэатра «Лялька».

У 1986 годзе тэатр са спектаклем «Дзед і Жораў» прыняў удзел у Гродзенскім фестывалі лялечных тэатраў i быў адзначаны прызам глядацкіх сімпатый.

У 1988 годзе тэатр «Лялька» гастраляваў у Польшчы.

З 1989 года па 2014 год ў тэатры працавалі мастакі Алесь і Ганна Сідаравы.

У 1990 годзе тэатр выдзеліўся ў самастойны калектыў. Першай пастаноўкай новага тэатра стала «Казка пра Ямелю» поводле Л. Тарахоўскай

Калектыў неаднаразова прымаў удзел у міжнародных фестывалях лялечных тэатраў, што праходзілі ў горадзе Мінску:

1990 г. — са спектаклем «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П.Сіняўскага;

1993 г. — са спектаклем «Папялушка» Я.Шварца;

1995 г. — са спектаклем «Хлопчык-Зорка» А. Уайльда;

1999 г. — са спектаклем «Брэменскія музыкі» В.Ліванава і Ю.Энціна.

У 1994 годзе калектыў прыняў удзел у фестывалі «Інтэрлялька — 94» (Ужгарад, Украіна) са спектаклем «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Пастаноўка адзначана дыпломам за высо­кую эстэтыку ў падачы матэрыялу.

У 1994 годзе мастаку Алесю Сідараву прысуджана прэмія імя Л.Мазалеўскай за мастацкае афармленне спектакля «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка»

1994 i 1995 гады адзначаны фестывалем i гастрольнай паездкай у Германію са спектаклем «Дапытлівы слонік» Р.Кіплінга. Зараз пастаноўка irpaeццa на беларускай і нямецкай мовах.

1996 год — фестываль i гастролі ў Францыі са спектаклем «Дзед і Жораў» В.Вольскага.

У 1996 годзе мастацкаму кіраўніку тэатра Віктару Клімчуку прысвоена прэмія «Сузор'е муз» і ганаровае званне «Чалавек года» у намінацыі «Тэатральная творчасць» за вялікі асабісты ўклад у развіццё і прапаганду Беларускага лялечнага мастацтва.

У 1997 годзе адбылася прэм'ера спектакля, пастаўленага ў межах сумеснага беларуска-нямецкага праекта «О, якая дзівосная Панама!» паводле Янаша.

1998 год — актрыса тэатра Ларыса Мартынава атрымала прыз «Крыштальная кветка» за выкананне цэнтральнай ролі ў спектаклі «Хлопчык — Зорка» А.Уайльда

У 1998 годзе калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў, што праходзіў у Тэгеране (Ісламская Рэспубліка Іран) са спектаклем «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна.

У 1998 годзе за спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна на Міжнародным фестывалі «Белая вежа» (Брэст, Беларусь) атрымана Гран-пры.

У 1998 годзе на фестывалі ў горадзе Гродна (Беларусь) спектакль «Брэменскія музыкі» В.Ліванава і Ю.Энціна адзначаны як лепшы маладзёжны спектакль Беларусі сезону 1997-1998 г.г. На гэтым жа фестывалі актрысе В.Маханьковай уручаны дыплом за выкананне лепшай жаночай ролі (роля Прынцэсы ў спектаклі «Брэменскія музыкі» В. Ліванава i Ю.Энціна). Калектыву ўручаны таксама галоўны прыз фестывалю.

У 1999 годзе калектыў атрымаў прыз «Міжнародная зорка» за выдатную дзейнасць у развіцці міжнародных тэатральных сувязяў.

У межах культурнага абмену паміж творчай інтэлегенцыяй Беларусі i Латвіі калектыў тэатра ў верасні 1999 года пабываў у Даўгаўпілсе, дзе для беларускай дыяспары быў паказаны спектакль «Брэменскія музыкі» В.Ліванава і Ю.Энціна.

У кастрычніку 1999 года тэатр «Лялька» прымаў удзел у Міжнародным фестывалі дзіцячых тэатраў, які праходзіў у горадзе Субоціца (Югаславія). Спектакль «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» быў адзначаны Гран-пры фестывалю, а таксама дыпломамі за лепшую сцэнаграфію, лепшую музыку i лепшую рэжысуру.

У 1999 г. мастацкаму кіраўніку тэатра В. Клімчуку прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

У 2000 годзе калектыў Беларускага тэатра «Лялька» атрымаў ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

У гэтым жа годзе калектыў прыняў удзел у фестывалі ў г.Субоціца са спектаклем «Чароўная зброя Кэндзо». Праца была адзначана прызам за высокія творчыя дасягненні.

У гэтым жа годзе спектакль «Брэменскія музыкі» прымаў удзел у Гановерскай выстаўцы «Экспа-2000».

На маладзёжным фестывалі «Надзея-2001», г.Гродна прысуджаны прыз за выкананне лепшай жаночай ролі актрысе тэатра Г.Сцепанец за ролю Смерці ў спектаклі «Ладдзя Роспачы» Уладзіміра Караткевіча.

У 2001 годзе спектакль «Ладдзя Роспачы» удзельнічаў у першым Міжнародным фестывалі памяці С.Абразцова ў Маскве, 2001 г.

2002 год — калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў у горадзе Котар (Югаславія) са спектаклем «Брэменскія музыкі» В.Ліванава і Ю.Энціна, дзе дыпломам за лепшую мужчынскую ролю была адзначана роля Блазна ў выкананні А.Маханькова.

2002 год — на фестывалі ў Субоціцы (Югаславія) лепшай сцэнаграфічнай працай было прызнана афармленне спектакля «Залатое сэрца» лялечнга тэатра «Тэнча» (Слупск, Польшча), выкананае галоўным мастаком тэатра «Лялька» Алесем Сідаравым.

У гэтым жа годзе калектыў тэатра здзейсніў паездку ў Мурманск, дзе быў паказаны спектакль «Дапытлівы слонік» Р.Кіплінга.

2003 год — удзел у днях культуры г.Віцебска ў Германіі са спектаклем «Воўк і раз, два,тры» Н.Мацяш.

У гэтым жа годзе адбыўся ўдзел у фестывалі «У коле сяброў», які праходзіў у горадзе Роўна (Украіна) са спектаклем «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна.

У чэрвені 2004 года калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі, што праходзіў у  горадзе Катавіцы (Польшча) са спектаклем «Хлопчык-Зорка» А.Уайльда. Спектакль быў адзначаны прызам за лепшую анімацыю і  прызам за лепшую жаночую ролю (Ларыса Мартынава за ролю Хлопчыка-Зоркі).

У жніўні 2004 года ў горадзе Заграбе (Югаславія)  спектакль «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле Я.Баршчэўскага атрымаў Гран-пры Міжнароднага фестываля.

У 2005 годзе прызам «Крышталёвы анёлак» быў адзначаны артыст тэатра Юрась Франкоў.

У маі 2005 года спектакль «Забыты Скарб» паводле Уладзіміра Караткевіча быў адзначаны Гран-пры на Міжнародным фестывалі ў Вінніцы, Украіна.

У сакавіку 2006 года тэатр «Лялька» са спектаклем «Забыты Скарб» Уладзіміра Караткевіча здзейсніў паездку ў горад Вільнюс (Літва).

У верасні 2006 года тэатр прыняў удзел у Міжнародным фестывалі «Мытищенское чаепитие» у г. Мыцішчы Маскоўскай вобласці са спектаклем «Забыты Скарб» Ул.Караткевіча.

У верасні 2006 года спектакль «Забыты Скарб» быў прапанаваны гасцям і удзельнікам XVIII Міжнароднага фестывалю эксперыментальных тэатраў у горадзе Каіры. Пастаноўка адзначаны дыпломам фестывалю. На абодвух фестывалях спектакль «Лялькі» меў вялікі рэзананс. У прэсе быў адзначаны як глыбока нацыянальны твор, які ярка перадае менталітэт народа. Пасля выступлення на Егіпецкім фестывалі, калектыў тэатра «Лялька» атрымаў шэраг запрашэнняў на разнастайныя міжнародныя форумы.

У кастрычніку 2006 года Беларускі тэатр «Лялька» прымаў удзел у Міжнародным фестывалі ў горадзе Ужгарадзе (Украіна) і Міжнародным фестывалі ў горадзе Банья Лука (Рэспубліка Сербска) са спектаклем «Чорная курыца, або Падземныя жыхары» А.Пагарэльскага. На фестывалі ў горадзе Банья Лука праца Л.Мартынавай (роля Алёшы) была адзначана як лепшая жаночая роля фестывалю.

У кастрычніку 2007 года калектыў прымаў удзел у Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў у горадзе Ольштыне (Польшча) са спектаклем «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна.

З 21 па 24 лютага 2008 года калектыў быў удзельнікам VII Даўгаўпілскага фестывалю масачных традыцый (Латвія), а з 28 па 31 мая таго ж года — V Міжнароднага фестывалю «Белае і Чорнае» у г.Іматра (Фінляндыя).

У кастрычніку калектыў тэатра «Лялька» стаў удзельнікам і ўладальнікам спецыяльных дыпломаў на фестывалях «Мыцішчанскае чаепіцце» у г. Мыцішчы (Расія) і Міжнародным фестывалі ў г.Мінску (Беларусь).

У снежні 2008 года спектакль «Забыты Скарб» быў прапанаваны ўвазе гасцей і удзельнікаў 23 Міжнароднага фестывалю ў г. Набуль (Туніс)

У чэрвені 2009 года спектакль «Чорная курыца» А.Пагарэльскага быў паказаны на Міжнародным фестывалі «КУКАРТ» у Санкт-Пецярбургу (Расія). Пастаноўка была адзначана дыпломам.

У верасні 2009 года тэатр удзельнічаў у Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў у г.Стара Загора (Балгарыя) са спектаклем «Ладдзя Роспачы» У.Караткевіча. Спектакль быў заўважаны сярод прапанаваных на фестывалі лялечных пастановак для дарослых і адзначаны адмысловым дыпломам.

У маі 2010 года тэатр прыняў удзел са спектаклем «Хлопчык-Зорка» па А.Уайльду ў Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у г.Субоціца (Сербія). Дыплом і прыз «За лепшую жаночую ролю» атрымала артыстка Вольга Маханькова, якая бліскуча выканала ролю Прынцэсы.

У маі 2010 г. Беларускі тэатр «Лялька» ўдзельнічаў у Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у г.Мінск. Дыпломам фестываля адзначана пастаноўка «Кветачка-вясёлка» па А.Катаеву.

У верасні 2010 года на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Anima-2010» у г.Ольштын (Польшча) Беларускі тэатр «Лялька» прапанаваў увазе гледачоў спектакль «Жыў-быў Заяц» М.Шувалава,  які быў адзначаны дыпломам дадзенага фестывалю.

Напрыканцы сакавіка 2011 года Беларускі тэатр «Лялька» прыняў удзел у міні-фестывалі лялечных тэатраў у г.Ольштын (Польшча) са спектаклем «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка». Пастаноўка адзначана дыпломам фестывалю.

У маі 2011 года новы спектакль «Прынцэса і Свінапас» быў паказаны на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у г.Вінніца «Подільска лялька — 2011» (Украіна) і адзначаны дыпломам удзельніка.

У чэрвені 2011 года спектакль «Загубленная душа, або Пакаранне грэшніка» прыняў удзел у ХХІV Міжнародным фестывалі «Валізка» ў г.Ломжа (Польшча). Пастаноўка была адзначана ўзнагародай — дыпломам і сімвалічнай фігурнай выявай — за майстэрства акцёраў.

У 2012 годзе тэатр са спектаклем “Прынцэса і Свінапас” паўдзельнічаў у Рэспублiканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмiя» ў г.Мінску.

У гэтым жа годзе спектакль “Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка” быў прызнаны лепшым на Межрэгіянальным фестывалі “Лялькові зустрічі – 2012” у г.Данецку (Украіна).

У 2013 годзе калектыў тэатра паўдзельнічаў са спектаклем “Нататкі вар’ята” ў Міжнародным фестывалі тэатраў лялек “Лялькі над Нёманам” у г.Гродна і 26 Міжнародным тэатральным фестывалі “Валізка” ў г.Ломжа (Польшча). Пастаноўка была адзначана на фестывалях дыпломам удзельніка.

Таксама ў 2013 годзе Беларускі тэатр “Лялька” прыняў удзел у 16 Міжнародным фестывалі тэатраў лялек “Катавіцы для дзяцей” у г.Катавіцы (Польшча) і атрымаў дыплом удзельніка фестываля.

За высокія дасягненні ў тэатральным мастацтве тэатр атрымаў званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Усе пастаноўкі калектыва падпарадкоўваюцца асноўнаму творчаму накірунку, які вызначаецца як эстэцкі тэатр-свята.

Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам

для дзяцей ад 5-7 гадоў 1:15

Вы ніколі не гасцявалі ў дзядулі Пэтсана? Завітайце — не пашкадуеце. Дзядуля — вынаходнік, а значыць — чараўнік. Абаранкі да ранішняй кавы ён не набывае ў сумнай краме, а гатуе з дапамогай вясёлага канвеера. Балбатлівыя куры нясуць для яго смачныя і карысныя яйкі, а вольны час прысвячаецца працы над Галоўным вынаходніцтвам.

Дзеля чаго хтосьці падкінуў на панадворак скрынку з-пад зялёнага гарошку? Вядома, для таго, каб жыццё ў незвычайным доме пайшло яшчэ цікавей. Каб усё заскакала і закруцілася, каб у дзядулі Пэтсана не засталося ніводнае спакойнай хвіліны. І для таго, каб атрымалі задавальненне гледачы ў зале і мюклы на гарышчы. Вы дагэтуль не ведаеце, хто такія мюклы? Прыходзьце на спектакль, знаёмцеся і радуйцеся разам з імі шчасліваму фіналу няпростай гісторыі.