Каханне па-італьянску 2019

“Каханне па-італьянску” або Дзень закаханых у “Ляльцы”

Як жа не любіць гледачоў, гатовых далучыцца да любой авантуры: мафіёзных разборак, сеансаў варажбы, напісання лістоў з інтымнымі пажаданнямі, італьянскага лялечнага вяселля, калектыўнага выпякання піцы… Карацей, да любой прапановы нашых імпэтных артыстаў.

Ну а больш за ўсіх “валянцінак” прадказальна атрымаў непараўнальны Аляксандр Маханькоў – выканаўца ролі Аўтара ў спектаклі “Дэкамерон”. Менавіта пад яго кіраўніцтвам студэнты 3-га акцёрскага курсу Віцебскага дзяржаўнага каледжу культуры і мастацтва падрыхтавалі вясёлыя лялечныя замалёўкі, паказаныя падчас імпрэзы.