Аляксей Макарскі

Акцёр

Вядучы майстар сцэны. У 1998 годзе скончыў Віцебскае вучылішча мастацтваў. У тэатры з 1998 года.

Рухавы і энергічны камедыйны артст з вялікім патэнцыялам.  Абаяльны і любімы дзецьмі нават у вобразе адмоўнага героя. Этапам у творчасці стаў вобраз Янкі-ды-Жонкі (бога — андрагіна) у спектаклі "Скарб"  У.Караткевіча, дзе ярка выявіліся акцёрская глыбіня і ўменне думаць на сцэне. 

Хутка знаходзіць вобраз, здатны прапанаваць  рэжысёру сваё бачанне. Выдатна адчувае аўдыторыю, лёгка наладжвае кантакт з гледачом.