Ніна Шабанава

Актрыса

Вядучы майстар сцэны. У 1990 году скончыла Мінскі інстытут культуры. У тэатры з 1991 года.

Нязменна абаяльныя ў выкананні актрысы ролі травесці. Яна тонка адчувае рытмічны малюнак спектакля. Бенефісным стаў вобраз дзяўчынкі Касі і глінянага зайчыка ў спектаклі «Дваровыя гульні » па казцы польскага драматурга М.Каміньскай-Собчык. Сацыяльная казка, накіраваная на барацьбу з нарказалежнасцю, дзякуючы тонкаму лірызму і дзіцячай наіўнасці актрысы ператвараецца ў сапраўдную трагедыю, якой магло і не быць…

Ролі
"Хлопчык-Зорка" Лясны хлопчык, Жонка Дрывасека
"Чароўная зброя Кэндзо" Марскі Цар, Дух Бассара
"Аладзін" Маці Аладзіна
"Сонейка і снежныя чалавечкі" 1-ы Снегавічок