Вольга Маханькова

Актрыса

Маханькова

Вядучы майстар сцэны. У 1987 годзе скончыла Віцебскае вучылішча мастацтваў. У тэатры з 1993 года.

Актрыса шырокага творчага дыяпазону, у кожнай сваёй працы дасягае незвычайнай арганікі. У пачатку творчай кар'еры выкарыстоўвалася ў асноўным як лірычная гераіня. Нягледзячы на гэта з вялізным задавальненнем выконвае камічныя ролі. Не баіцца быць на сцэне непрыгожай або смешнай, падтрымлівае і развівае ў вобразе самыя неверагодныя рэжысёрскія прапановы.