Яўген Гусеў

Акцёр

Вядучы майстар сцэны. У 2007 году скончыў Віцебскае вучылішча мастацтваў. У тэатры з 2007 года.

Малады, энергічны характарны акцёр. Віртуозны партнёр на сцэне, адчувае калег, здатны да імправізацыі. Можа рэалізаваць самыя смелыя задумы рэжысёра. Пацверджаннем гэтага з'яўляецца няпростая роля Аксенція Папрышчына ў "Нататках вар'ята"(М.Гогаль).

Ролі
"Умка" Ненцы, Шаманы
"Папялушка, або крышталёвыя чаравічкі" Кароль
"Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў" Госці на вяселлі
"Ладдзя роспачы" 2 нямы
"Загубленая душа, або пакаранне грэшніка" Рыгорка
"Нататкі вар'ята" Аксенцій Іванавіч Папрышчын
"Тук-тук! Хто там?" Воўк
"Брэменскія музыкі" Кароль
"Жыў-быў Заяц" Міхаіл Цімафеевіч, Заяц, Сабака
"Аладзін" 1-ы слуга
"Кветачка-вясёлка" Мядзведзь, Міліцыянер
"Церам-церамок" Злы Дзед
"Дапытлівы Слонік" Дзядзька Павіян, Кракадзіл
"Фенька" Пісьменнік
"Шагал. Зыход"