Юрась Франкоў

Акцёр

Юрась Франкоў

Вядучы майстар сцэны. У 1974 году скончыў Магілёўскае вучылішча культуры імя Н.К.Крупскай. У тэатры з 1987 года.

Прыродная інтэлігентнасць і выхаванасць, абаянне і дабрыня робяць акцёра ўлюбёнцам публікі і калегаў. Глыбока нацыянальны артыст. Умела стварае малюнак ролі, знаходзіць дакладныя гукавыя і вакальныя характарыстыкі герояў, надзіва дакладна трапляючы ў «маску» лялькі, тонка адчувае атмасферу спектакля, імкнецца да ансамблевасці.