Актрыса
Вядучы майстар сцэны. У 1983 годзе скончыла Магілёўскае вучылішча культуры імя Н.К.Крупскай. У тэатры з 1990 года.
Аднолькава адказна і творча падыходзіць як да галоўных роляў, так і да эпізадычных, успрымаючы кожны вобраз як вялізную радасць і поспех. На сцэне можа быць і па-дзіцячы наіўнай, і па-жаночаму вельмі мудрай. Яна — гэта пакорлівая Будур і Смерць з сапраўды пякельным тэмпераментам…
Узнагароды актрысы:
2010 г. персанальная надбаўка за асабісты ўклад у развіццё і актыўную прапаганду беларускага мастацтва і культуры.
2011 г. падзяка Міністэрства культуры РБ.
2015 г. грамата Міністэрства культуры РБ.
2015 г. ганаровая грамата ГА “Беларускі цэнтр “УНІМА”.
2016 г. ганаровая грамата Міністэрства культуры РБ.
2021 г. знак “За шматгадовае служэнне Беларускаму тэатру “Лялька”.
Ролі
"Прынцэса і свінапас" | Фрэйліна |
"Вясёлы Дарафей" | Лісіца |
"Умка" | Мама-мядзведзіца |
"Папялушка, або крышталёвыя чаравічкі" | Ганна, Паж |
"Ладдзя роспачы" | Жыццё, Бона, Смерць |
"Дэкамерон" | Беатрычэ |
"Жураўлінае пяро" | Ацумі, яго жонка |
"Нататкі вар'ята" | Меджы, Дзяўчынка, Жанчына (у тэатры) |
"Хлопчык-Зорка" | Дачка |
"Чароўная зброя Кэндзо" | Юкіко |
"Тук-тук! Хто там?" | Каза-мама, Баяка |
"Брэменскія музыкі" | Варта, Разбойнікі |
"Аладзін" | Прынцэса |
"Марозка" | Дашачка, Зайчык |
"Чорная курыца, або падземныя жыхары" | Рыцары |
"Церам-церамок" | Мышка |
"Адважныя браты" | Паскок |
"Цар Ірад" | |
"Мой Надзейны Сябра: 101" | Мама |
"Казкі пра казку" | ІІ Белы анёл |
"Кацёл з каменьчыкамі" |