Дапытлівы слонік

4+

Музычная казка на 2 дзеі
Інсцэніроўка Галіна Уладычына
Пераклад, тэксты песень Пётр Ламан
Пастаноўка Віктар Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Ганна Сідарава
Музыка Алег Залётнеў
Харэаграфія Леанід Кляцко
Акцёры

А вы ведаеце, чаму ў слана такі вялікі нос? Выпраўляйцеся разам з англійскімі падарожнікамі выправіцца ў Афрыку і на свае вочы паглядзіце, як гэта атрымалася? У дарогу!

Дарога будзе вясёлай, як кожны дзіцячы мюзікл. Казачныя героі спяваюць песні, а артысты лёгка і грацыёзна танчаць. Сцэны боек таксама вырашаны ў танцевальным рытме. Таму і не здаюцца страшнымі або жорсткімі. Нават кракадзіл не выглядае занадта злостным. Ён, хутчэй, камічны персанаж, неабходны для развіцця дзеяння: павінен жа хтосці падараваць Слоніку хобат, што абароніць яго ад крыўдзіцеляў.