Дзед і Жораў

6+

Казка на 2 дзеі
Пастаноўка Віктар Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Ганна Сідарава
Акцёры

На поле старога селяніна стаў прылятаць Жораў і таптаць гарох. Дзед злавіў птушку, але не пакараў, бо пашкадаваў яе. Так пачалося іх незвычайнае сяброўства. За сваю дабрыню дзед быў шчодра ўзнагароджаны спагадай незвычайнага Жорава і падарункамі, якія зрабілі шчаслівым не толькі старога, але і ўсіх вяскоўцаў. Але што рабіць са злымі людзьмі, сквапнымі да чужога?

У спектаклі ёсць месца і сакавітаму народнаму гумару, і рамантыцы, і роздуму над неацэннасцю дабрыні і шчодрасці ў штодзённых стасунках.