Фенька

4+

Леанід Панцялееў
Неверагодная гісторыя
ПеракладЛюдміла Сіманёнак
ПастаноўкаМіхась Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмыАксана Нікеенка
Працягласць1:10
Акцёры

Калі забываюцца дзіцячыя жаданні, а жыццё робіцца нецікавым – уратаваць можа толькі яна. Фенька. Неверагодная дзяўчынка, якая лёгка і спрытна стварае праблемы. Але падчас вырашэння гэтых праблем чалавек можа здзейсніць колішнюю мару і зрабіцца выдатным пісьменнікам.

Спектакль поўніцца фантазіяй, разнастайнымі неспадзяванкамі, дабрынёй і гумарам. Дазваляе зірнуць на звычайныя рэчы з іншага боку і паверыць у немагчымае.

Узнагароды:
XII Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Муравейник" у г.Іванава (Расія) 2017 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Пятроўскі балаган" у г.Калінінград (Расія) 2018 г. – Дыплом фестывалю.

Прэм'ера – 09.2017