Горад клоўна Піка

5+

Міхаіл Барценеў
Тэатральна-цыркавая фантазія
Пастаноўка Міхась Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Дар’я Дубовік
Пераклад Людміла Сіманёнак
Харэаграфія Сяргей Талкач
Акцёры

Цырк згарэў. Што засталося ў клоўна Піка? Талент і фантазія. Значыць, адшукаюцца і сябры-аднадумцы, і сродкі, і сілы, каб пабудаваць не проста новы цырк, а цэлы горад. Горад, дзе кожны знойдзе любімую справу, пераадолее свае заганы з няўдачамі і зробіцца шчаслівым.

Яркі і вясёлы, як належыць выразанцы з каляровага кардону, горад вырасце на вачах гледачоў сярод пустой чорнай сцэны. У ім паселяцца ініцыятыўная кабылка Го, непасрэдная капрызлівая Рына, яе строгая мама, а таксама шматлікія гараджане, створаныя няўрымслівым артыстам пры дапамозе чароўных нажніц. Потым у горад клоўна Піка пацягнуцца тыя, хто не адшукаў гармоніі і прызнання ў іншых месцах. Бо творчасць — працэс надзвычай карысны і займальны.