Горад клоўна Піка

5+

Міхаіл Барценеў
Тэатральна-цыркавая фантазія
ПастаноўкаМіхась Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмыДар’я Дубовік
ПеракладЛюдміла Сіманёнак
ХарэаграфіяСяргей Талкач
Працягласць1:00
Акцёры

Цырк згарэў. Што засталося ў клоўна Піка? Талент і фантазія. Значыць, адшукаюцца і сябры-аднадумцы, і сродкі, і сілы, каб пабудаваць не проста новы цырк, а цэлы горад. Горад, дзе кожны знойдзе любімую справу, пераадолее свае заганы з няўдачамі і зробіцца шчаслівым.

Яркі і вясёлы, як належыць выразанцы з каляровага кардону, горад вырасце на вачах гледачоў сярод пустой чорнай сцэны. У ім паселяцца ініцыятыўная кабылка Го, непасрэдная капрызлівая Рына, яе строгая мама, а таксама шматлікія гараджане, створаныя няўрымслівым артыстам пры дапамозе чароўных нажніц. Потым у горад клоўна Піка пацягнуцца тыя, хто не адшукаў гармоніі і прызнання ў іншых месцах. Бо творчасць – працэс надзвычай карысны і займальны.

Узнагароды:
V Міжнародным фестываль тэатраў лялек "Пятроўскі балаган" у Калінінградзе (Расія) 2016 г. – Дыплом фестывалю з адзнакай.
IV рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" (Мінск) 2016 г. – Дыплом лаўрэата "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі для дзяцей і юнацтва" – Сяргей Талкач за ролю клоўна Піка.

Прэм'ера – 09.2015