Казкі пра казку

6+

Ганна Сілівончык
Імправізацыя на 2 дзеі
Пастаноўка і інсцэніроўкаМіхась Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмыСоф’і Шахноўскай
ПеракладЛюдміла Сіманёнак
ХарэаграфіяДзіяна Юрчанка
Працягласць1:15
Акцёры

Чым воблака адрозніваецца ад хмары? Тым, што на аблоках жывуць Белыя анёлы, якія апранаюць белыя шкарпэткі, ласуюцца белым зефірам, назіраюць за намі ў біноклі, ды час ад часу спускаюцца на зямлю і распавядаюць людзям добрыя і прыгожыя казкі. А на хмарах жывуць Навальнічныя анёлы, якія дзень пры дні чысцяць неба ад дажджу і снегу. Але яны таксама хочуць пазнаёміць нас са сваімі аповядамі…
Сумесная творчасць Белых і Навальнічных нараджае цэлы шэраг неверагодных гісторый. Відовішчных, займальных і павучальных, як галоўная казка, героямі якой мы з’яўляемся. Як Жыццё.

Узнагароды:
VI Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Чаепитие в Мытищах" (Расія) 2019 г. – Дыплом фестывалю.
ІІІ Міжнародны фестывалю театраў лялек "Шомбай-fest" (Казань, Татарстан, Расія) 2019 г. – Дыплом фестывалю.

Прэм'ера – 09.2018