Кветачка-вясёлка

6+

Валянцін Катаеў
Музычная казка на 2 дзеі
Інсцэніроўка і тэксты песень Пятро Ламан
Пастаноўка Віктар Клімчук
Сцэнаграфія Алесь Сідараў
Лялькі і касцюмы Ганна Сідарава
Харэаграфія Надзея Благадацкіх
Музыка Алег Залётнеў
Акцёры

У невялікім горадзе, у самым звычайным двары жыла звычайная дзяўчынка Жэня. І вось аднойчы ў яе з’явілася магчымасць ажыццявіць свае запаветныя жаданні.

Твор Валянціна Катаева ў тэатры «Лялька» трансфармаваўся ў вясёлую гульню. У тдвары, дзе няма бруду і непарадку, хуліганства і нявыхаванасці. Але затое ёсць мноства песень, прыгожыя танцы, цікавыя забавы. І няхай сабе знешне персанажы спектакля адрозніваюцца ад цяперашніх дзяцей, спачуваюць і вучацца дабрыні яны ва ўсе часы аднолькава. І сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі, канечне ж, таксама прыдумляюць і разважаюць, перажываюць за герояў разам з артыстамі. І гэтыя фантазіі, безумоўна, нараджаюць думкі і высновы, дзякуючы якім маленькія фантазёры ператвараюцца ў сапраўдных асоб.