Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех

10+

Джэймс Крус
Містычная гісторыя на 2 дзеі
ІнсцэніроўкаВольга Прусак
ПастаноўкаМіхась Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмыДзмітрый Гаралевіч
ХарэаграфіяДзіяна Юрчанка
Працягласць1:15
Акцёры

Цім Талер і яго сябры запрашаюць гледача ў тэатр, дзе ажываюць лялькі. А потым распавядаюць неверагодную гісторыю пра спадара Троча, беднасць, багацце, марскія падарожжы і прыгоды прададзенага смеху.

Ці ўсё можна набыць за грошы? Колькі каштуе шчасце? І чаму аповяд пра смех не заўсёды вясёлы? Завітайце на госці да Ціма Талера — даведаецеся.

Узнагароды:

  1. (анлайн-удзел) ІІ Міжнародны фестываль "Чароўны свет тэатру лялек краін BRICS" (Махачкала, Расія) 2021 г. – Дыплом фестывалю.
  2. VI Республіканскі конкурс тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" (Мінск, 2021 год): "Найлепшы спектакль тэатра лялек", "Найлепшы спектакль для дзяцей і юнацтва", "Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры лялек" — Міхась Клімчук
  3. Лаўрэат ІV Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек "Преданья старины глубокой", Тамбов (Расійская Федэрацыя).

Прэм'ера – 09.2019