Умка

3+

Юрый Якаўлеў
Кранальная гісторыя
Сцэнічнае прачытанне і пастаноўка Віктар Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Наталля Бурнас
Пераклад Людміла Сіманёнак
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка
Акцёры

Далёка-далёка на Поўначы ў вастраверхіх чумах жывуць людзі, якія па некалькі месяцаў не бачаць сонца. Доўгай зімовай ноччу яны распавядаюць адно аднаму сумныя і вясёлыя гісторыі.

Напрыклад, пра белага мядзведзіка Умку, што сустракае сваё першае сонца і знаёміцца з незвычайнымі мядзведзямі, у якіх на носе не расце поўсць, а футра лёгка здымаецца і гэтаксама ж лёгка апранаецца. Ці зможа маленькі мядзведзь пасябраваць з маленькім чалавекам і што атрымаецца з іх незвычайнай прыхільнасці?

Лірычна-пяшчотная гісторыя пра спазнанне свету, цікаўнасць і дабрыню не пакіне абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых.