Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка

16+

Дыдактычная драма на 2 дзеі паводле твораў Яна Баршчэўскага
ІнсцэніроўкаУладзімір Граўцоў
ПастаноўкаАлег Жугжда
Лялькі,  сцэнаграфія і касцюмыАлесь Сідараў
МузыкаПаўль Кандрусевіч
Працягласць1:20
Акцёры

У аснове спектакля – адзін з сюжэтаў кнігі "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Спектакль ставіць адвечныя пытанне: ці апраўдвае мэта абраныя сродкі?

Калісьці ў Полацкім езуіцкім калегіўме, дзе вучыўся будучы беларускі пісьменнік-фантаст Ян Баршчэўскі, студэнты цешыліся самадзейным тэатрам. Спектакль Алега Жугжды створаны на ўзор тагачаснай пастаноўкі. Усе жаночыя ролі выконваюць артысты-мужчыны. Выразная дыдактычнасць спалучаецца з займальнасцю і непаўторным гумара.

Узнагароды:
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Мінск (Беларусь) 1993 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Ужгарад (Украіна) 1994 г. – Гран-пры фестывалю.
Міжнародны фестываль дзіцячых тэатраў Югаславіі і Чарнагорыі ў г.Субоціца (Сербія) 1999 г. – Гран-пры, дыплом за лепшую рэжысёрскую работу, дыплом за лепшую музыку, дыплом за лепшую сцэнаграфію, дыплом за лепшыя лялькі.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек "PIF" у г.Заграб (Харватыя) 2003 г. – Гран-пры.
Міжнародны фестываль "Калядная містэрыя" ў г.Луцку (Украіна) 2006 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Іматра (Фінляндыя) 2008 г. – Прыз за лепшую музыку.
Міжнародны фестываль тэатраў лялькі ў г.Мыцішчы (Расія) 2008 г. – Дыплом фестывалю.
Міні-фестываль лялечных тэатраў у г.Ольштын (Польшча) 2011 г. – Дыплом фестывалю.
XXIV Міжнародны тэатральны фестываль "Валізка" ў г.Ломжа (Польшча) 2011 г. – Прыз за лепшае ўвасабленне вобразаў праз лялькі.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Хмяльніцкім (Україна) 2012 г. – Дыплом фестывалю.
Міжрэгіянальны фестываль "Лялькові зустрічі-2012" у г.Данецку (Україна) 2012 г. – Гран-пры за лепшы спектакль фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Лялькі над Нёманам" у г.Гродна 2012 г. – Дыплом фестывалю.
І Міжнародны фестываль лялек "Паданні даўніны глыбокай" у г.Тамбове (Расія) 2014 г. – Дыплом фестывалю.
ІІ Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Шомбай-fest" у Казані (Татарстан, Расія) 2016 г. – Гран-пры за лепшы спектакль фестывалю.

Прэм'ера – 03.1993