Скарб

“У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі…” У краіне, створанай геніем Уладзіміра Караткевіча, хаваецца скарб, даражэйшы за золата. Змагаюцца за яго Анёл з Чортам, і ад зыходу гэтай барацьбы залежыць лёс не толькі Янкі-ды-Жонкі, а і ўсяго наваколля, па якім ходзяць Павадыр з дужым Мядзведзем.

Чытаць далей

Шагал. Зыход

«Жыццё — гэта відавочны цуд!» (Марк Шагал)
Унікальная варыяцыя на тэму жыцця і творчасці найвядомейшага з віцебскіх мастакоў. Сцверджанне права на ўласны ўнікальны шлях, яднанне зямнога з узвышаным, Любоў і Каханне.

Чытаць далей

Хлопчык-зорка

Вяртаючыся дамоў зімовай ноччу, дрывасек і яго сусед знайшлі ў лесе маленькага хлопчыка. Дрывасек пашкадаваў дзіця і забраў у сваю сям’ю. Хлопчык вырас таленавітым, разумным і прыгожым. Але сэрца яго перапоўніла ганарлівасць, не пакідаючы месца дабрыні і спачуванню.

Чытаць далей

Жураўлінае пяро

«Жураўлінае пяро» – п’еса, створаная вядомым японскім драматургам паводле фальклорнай гісторыі, апавядае гледачу “зімовую казку”. Яна нарадзілася ў далёкія часы ў горных паселішчах Японіі. Яе расказвалі доўгімі зімовымі вечарамі, калі ў кожнай хаціне пад занесенай снегам страхой чуўся шум ткацкага станка.

Чытаць далей

Чорная курыца, або Падземныя жыхары

Антоній Пагарэльскі — псеўданім дзяржаўнага дзеяча Аляксея Пяроўскага, які калісьці напісаў для свайго любімага пляменніка прыгожую павучальную казку. Потым пляменнік вырас і зрабіўся вядомым пісьменнікам Аляксеем Талстым, а таямнічая гісторыя працягвае хваляваць дзіцячыя сэрцы.

Чытаць далей

Чароўная зброя Кэндзо

Кранальная гісторыя кахання Юкіко і Кэндзо ўвабрала ў сябе сюжэты самых мудрых і цікавых казак Японіі. Маладая пара Юкіко і Кэндзо недаацэньвалі тое лепшае, што мелі: маладосць, каханне, згоду. Каб дапамагчы зразумець, якім багаццем яны валодалі, лёс праводзіць сямью праз цяжкія выпрабаванні старасцю, нямогласцю, страхам. Але Юкіко і Кэндзо захоўваюць у сваім сэрцы самае галоўнае – любоў і дабрыню. І таму ім даецца яшчэ адзін шанец быць па-сапраўднаму шчаслівымі.

Чытаць далей

Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў

Спектакль-фантазія перанясе гледача ў далёкія часы – часы Сярэднявечча на Беларусі. Тады, калі кнігі былі забароненыя, калі не было вольнасці, калі адзінай зброяй была музыка, а выратавальнікамі – вандроўныя песняры…

Чытаць далей