Восеньская містэрыя

Восеньская містэрыя

Здаецца, на “Восеньскай містэрыі” сумна не было. Алесь Маханькоў, Вольга Маханькова і Вольга Лазебная крэатыўна прадказвалі будучыню наведнікаў, цыганка (Марыя Кавалёва) частавала цудадзейным квасам. Уваход вартавалі мужныя ваяры з “Варгенторна”, чароўныя паненкі з таго ж клуба вучылі гледачоў танчыць сярэднявечныя танцы. Тым часам ахвотныя ласаваліся экалагічна чыстымі пачастункамі са Звон-гары.

Спектакль “Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў” паводле Уладзіміра Караткевіча даў магчымасць узгадаць пра сілу творчасці і кахання. І атрымаў нечаканы працяг — “Казку пра Цмока” ад заклінальнікаў агню з “AGNI show”.

Дзякуй удзельнікам і цудоўным гледачам!