Прэм’ера “Лялечнага карагода”

Прэм’ера “Лялечнага карагода” адбылася на панадворку гімназіі №9.

Жыхары лялечнага каралеўства распавядалі вясёлыя і павучальныя гісторыі, гулялі ў розныя гульні, сварыліся, мірыліся, спявалі і танчылі.

Прэм'ера "Лялечнага карагода"

Гледачы пацешылі ўважлівасцю, добрай памяццю (з першага разу запомнілі сістэмы кіравання тэатральнымі лялькамі) і выдатнымі танцавальнымі здольнасцямі.

Толькі ценю ад ліпы на ўсіх не хапала.

Прэм'ера "Лялечнага карагода"

P.S. Падобна, чорная котка, якая спачатку першай выходзіць на сцэну, а потым акуратна пераходзіць гледачам дарогу — гэта добрая прыкмета.