Аляксей Макарскі

Акцёр

Аляксей Макарскі

Вядучы майстар сцэны. У 1998 годзе скончыў Віцебскае вучылішча мастацтваў. У тэатры з 1998 года.

Рухавы і энергічны камедыйны артст з вялікім патэнцыялам.  Абаяльны і любімы дзецьмі нават у вобразе адмоўнага героя. Этапам у творчасці стаў вобраз Янкі-ды-Жонкі (бога — андрагіна) у спектаклі "Скарб"  У.Караткевіча, дзе ярка выявіліся акцёрская глыбіня і ўменне думаць на сцэне.

Хутка знаходзіць вобраз, здатны прапанаваць  рэжысёру сваё бачанне. Выдатна адчувае аўдыторыю, лёгка наладжвае кантакт з гледачом.

Узнагароды акцера:

2006 г. артыст года на абласным конкурсе-аглядзе.

2011 г. падзяка Міністра культуры РБ.

2013 г. ганаровая грамата Міністэрства культуры РБ .

2016 г. нагрудны знак Міністэрства культуры РБ " За ўклад у развіццё культуры Беларусі".

2018 г. прэмія Віцебскага аблвыканкама.

2021 г. падзяка старшыні гарвыканкама.