Актрыса
Артыст вышэйшай катэгорыі. Працуе ў Беларускім тэатры "Лялька" з 2015 года.
У 2007-2012 гадах працавала артысткай-лялькаводам першай катэгорыі у Кіеўскім акадэмічным тэатры лялек, дзе сыграла больш за 20 роляў. У 2011-2014 гадах выкладала ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце тэатра, кіно і тэлебачання імя І.К.Карпенка-Карага дысцыпліны “Майстэрства акцёра тэатра лялек” і “Сцэнічная мова”. Падрыхтавала монаспектакль “Дзяўчынка з запалкамі” (Г.-Х.Андэрсан), з якім удзельнічала ў міжнародных тэатральных фестывалях у Расіі, Украіне, Польшчы і Літве.
Актрыса шырокага дыяпазону: у яе атрымліваюцца і лірычныя вобразы і характарныя ролі. За кароткі перыяд дасканала авалодала беларускай мовай, арганічна ўлілася ў творчы калектыў тэатра "Лялька".
Стала ініцыятарам стварэння ў тэатры групы артыстаў-лялечнікаў, якія працуюць на хадулях. Рэжысёр вулічнага спектакля "Шагал.Зыход" (2016 год).
Рэжысёр-пастаноўшчык арыгінальных гульнёва-танцавальных навагодніх праграм для дзяцей.
Узнагароды актрысы:
2016 г. ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
2021 г. падзяка міністра культуры РБ.
Ролі
"Горад клоўна Піка" | Кабылка Го |
"Умка" | Умка |
"Папялушка, або крышталёвыя чаравічкі" | Папялушка |
"Хлопчык-Зорка" | |
"Сонейка і снежныя чалавечкі" | Дзяўчына |
"Касмічная казка" | Цік-Так |
"Ох і залатая табакерка" | Котка, Рыбіна |
"Чарамара" | Чарамара |