Чорная курыца, або Падземныя жыхары

Чорная курыца, або Падземныя жыхары

7+

Антоній Пагарэльскі
Чароўная аповесць на 2 дзеі
ІнсцэніроўкаІосіф Цыонскі
ПеракладУладзімір Ягоўдзік
ПастаноўкаВіктар Клімчук
СцэнаграфіяАляксандр Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнеў
Працягласць1:20
Акцёры

Антоній Пагарэльскі — псеўданім дзяржаўнага дзеяча Аляксея Пяроўскага, які калісьці напісаў для свайго любімага пляменніка прыгожую павучальную казку. Потым пляменнік вырас і зрабіўся вядомым пісьменнікам Аляксеем Талстым, а таямнічая гісторыя працягвае хваляваць дзіцячыя сэрцы.

Рэспектабельны санкт-пецярбургскі пансіён, дзе вучыцца Алёша, суседнічае з прыгожымі і загадкавымі калідорамі дзіцячага ўяўлення: рыцары, таямнічыя здані, жыхары нябачнага каралеўства. Добры і ўражлівы хлопчык, які не прайшоў выпрабавання танным поспехам і ганарыстасцю, вымушаны расплочвацца за хвіліну слабасці: маладушнасць часта абарочваецца здрадай.