Прынцэса і Свінапас

7+

Ганс Хрысціян Андэрсан
Казка на 2 дзеі
ІнсцэніроўкаПанч Панчаў
ПеракладВаля Ярмілка
ПастаноўкаВіктар Клімчук
СцэнаграфіяАлесь Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлена Яўневіч
ХарэаграфіяДзіяна Юрчанка
Працягласць1:15
Акцёры

У небагатым прыгожым каралеўстве жыве малады Прынц. Для поўнага шчасця яму не хапае толькі каханай жонкі. Многія прынцэсы не адмовіліся б ад такой долі, ды яму патрэбна толькі дачка самога Імператара. Прынц нясе прыгажуні самае дарагое — чароўную Ружу і Салаўя. Але Прынцэса прывыкла да іншых падарункаў…

Ці зможа каханне паяднаць людзей, што не разумеюць адно аднаго? І ці захавае Прынц сваё пачуццё і чысціню думак, калі пераўвасобіцца ў Свінапаса? Чароўная казка Ханса Крысціяна Андэрсана выклікае і ўсмешку, і смутак. Бо сённяшнім юнакам і дзяўчатам не прасцей разабрацца ў сапраўдных і несапраўдных рэчах ды пачуццях, чым казачным героям.

Узнагароды:
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Вінніца "Подільска лялька – 2011" (Україна) 2011 г. - Дыплом фестывалю.
Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" (Мінск) 2012 г. - Дыплом фестывалю.
4 Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Чаяванне ў Мыцішчах" 2013 г. - Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Казкі Ханса Крысціяна Андэрсана" ў г.Панявежыс (Літва) 2014 г. - Дыплом фестывалю.
Міжнародная тэатральная сустрэча тэатраў лялек "Тэатральны тыдзень дзецям і юнацтву" ў г.Ліпецку (Расія) 2015 г. - Дыплом фестывалю.

Прэм'ера - 02.2011