Хлопчык-зорка

7+

Аскар Уайльд
Казка на 2 дзеі
ПастаноўкаВіктар Клімчук
СцэнаграфіяАлесь Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнеў
Працягласць1:20
Акцёры

Вяртаючыся дамоў зімовай ноччу, дрывасек і яго сусед знайшлі ў лесе маленькага хлопчыка. Дрывасек пашкадаваў дзіця і забраў у сваю сям’ю. Хлопчык вырас таленавітым, разумным і прыгожым. Але сэрца яго перапоўніла ганарлівасць, не пакідаючы месца дабрыні і спачуванню.

Усе мы крочым па дарозе жыцця. Дарога гэтая бывае рознай: і цяжкой, і лёгкай, і прыемнай, і невыноснай. Мы ідзем, часам абражаем іншых, у паўсядзённай мітусні не заўважаючы свайго граху. І толькі калі маральнае выродства становіцца відавочным выродствам знешнім, ахоплівае жаданне азірнуцца. Мы з усяе сілы спрабуем выправіць памылкі, вярнуць часам незваротнае, адрадзіць прыгажосць сваёй душы. Але часам гэта бывае так позна...

Узнагароды:
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Мінск (Беларусь) 1995 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Катавіцэ (Польшча) 2003 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю – Хлопчык-Зорка (Ларыса Мартынава), прыз за анімацыю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Ольштын (Польшча) 2003 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Субоціца (Сербія) 2010 г. – Прыз за лепшую жаночую ролю – Прынцэсы (Вольга Маханькова).

Прэм'ера – 01.1995