Сунічкі для Веліканачкі

Сунічкі для Веліканачкі

Велікан шукае чароўныя ягады, каб уратаваць хворую дачушку. Але палянка з лекавымі суніцамі належыць Гному, які не збіраецца дзяліцца імі задарма… Забраць іх сілай? Ці трымаць слова гонару, нават калі татава сумленнасць можа загубіць Веліканачку?

Чытаць далей
Жыў-быў Заяц

Жыў-быў Заяц

Была ў Лісіцы хатка ледзяная, а ў Зайца лубяная. Вясной ледзяная растала, і рыжая шкодніца выгнала вушастага з пабудаванага ім жытла. Ну а потым з’явіўся смелы Певень і ўзнавіў справядлівасць… Усе ведаюць гэтую немудрагелістую казку для самых маленькіх, але тыя, хто прыйшоў на спектакль, змогуць пабачыць яе зусім па-новаму.

Чытаць далей
Умка

Умка

Далёка-далёка на Поўначы ў вастраверхіх чумах жывуць людзі, якія па некалькі месяцаў не бачаць сонца. Доўгай зімовай ноччу яны распавядаюць адно аднаму сумныя і вясёлыя гісторыі.

Чытаць далей
Воўк і раз, два, тры…

Воўк і раз, два, тры…

У якім творы Воўк хацеў пажывіцца трымя вясёлымі персанажамі? Кім былі гэтыя браты? Ну, канечне, парсючкамі! А паўстае гэтая гісторыя перад гледачом у апавяданні артыстаў кабарэ. Што такое кабарэ? Гэта месца, дзе нарадзіўся жанр эстрады.

Чытаць далей
Дзед і Жораў

Дзед і Жораў

На поле старога селяніна стаў прылятаць Жораў і таптаць гарох. Дзед злавіў птушку, але не пакараў, бо пашкадаваў яе. Так пачалося іх сяброўства. За сваю дабрыню дзед быў шчодра ўзнагароджаны спагадай незвычайнага Жорава і падарункамі, якія зрабілі шчаслівым не толькі старога, але і ўсіх вяскоўцаў. Але што рабіць са злымі людзьмі, сквапнымі да чужога?

Чытаць далей
Асцярожна, Соня!

Асцярожна, Соня!

Гэта вясёлая гісторыя пра маленькае шчанятка – Соню. Аднойчы яе гаспадар Іван Іванавіч сышоў на працу, а Соню пакінуў у хаце за гаспадыню. Вось тут і пачаліся сапраўдныя прыгоды. Соні ўсё цікава: чаму кактус калючы, які ток жыве ў разетцы, чаму ў кране няма рыбак, калі вада цячэ з ракі? Хто ведае, куды б Соню прывяла цікаўнасць, калі б ў зале не было дзяцей.

Чытаць далей
Касмічная казка

Касмічная казка

Як часта мы марым пра штосьці далёкае і недасягальнае. А самае лепшае аказваецца побач. Мы проста не можам або не хочам заўважаць гэта.
Маленькі барсучок Цік-Так аднойчы пачуў голас з далёкай планеты. І, не раздумваючы доўга, паляцеў на касмалёце ў далёкі небакрай, пакінуўшы сумаваць свайго сябра Цік-Ціка аднаго.

Чытаць далей
Дапытлівы слонік

Дапытлівы слонік

А вы ведаеце, чаму ў слана такі вялікі нос? Выпраўляйцеся разам з англійскімі падарожнікамі выправіцца ў Афрыку і на свае вочы паглядзіце, як гэта атрымалася? У дарогу!

Чытаць далей
Яшчэ раз пра Чырвоную Шапачку

Яшчэ раз пра Чырвоную Шапачку

Ужо сама назва спектакля сведчыць пра тое, што сюжэт яго будзе адрознівацца ад традыцыйнага, напісанага французскім казачнікам. Кажуць, Шарль Перо пісаў свой твор у той час, калі ў Францыі сапраўды існаваў небяспечны і жахлівы Воўк — людаед. Казка са шчаслівым фіналам павінна была супакоіць дзяцей, пазбавіць іх страху.

Чытаць далей
Бука

Бука

Маленькі Зайка раскапрызіўся, ні з кім не сябруе, не жадае размаўляць. Усе лялькі з тэатра ўцяклі праз яго! Што рабіць артыстам? Як не сарваць спектакль? Калі дзеці ўжо ў зале і з нецярпеннем чакаюць пачатку. Вядома ж – трэба гуляць! Каб падчас вясёлай, павучальнай, часам нават страшнаватай гульні, Бука зразумеў, што сябры — найважнейшае, што ёсць у кожнага. Іх трэба берагчы і нельга крыўдзіць.

Чытаць далей