Вітаем Вас на афіцыйным сайце

заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь

Беларускага тэатра "Лялька"

Запрашаем на спектаклі для дзяцей і дарослых у 38 тэатральным сезоне.
З таленавітымі артыстамі, што любяць сваіх гледачоў.
З лялькамі розных тыпаў і памераў. Паводле сусветнай класікі і сучаснай літаратуры. У глядзельнай зале і на вольным паветры. Вясёлыя і сумныя, займальныя і пазнавальныя. На адных трэба сцішыцца і засяродзіцца, на іншых — актыўна дапамагаць героям. Але ўсе нашы гісторыі добрыя і прыгожыя. А яшчэ “Лялька” — гэта тэатр, дзе часта адбываюцца ўнікальныя тэматычныя мерапрыемствы, ладзяцца шматлікія святочныя канцэрты, ранішнікі і вечарыны. Гэта калектыў, які з задавальненнем удзельнічае ў тэатральных фестывалях і кожнае лета збірае на сваёй пляцоўцы міжнародны “Лялечны квартал”.

Галоўная